Меркаванні1111

Савецкія рэаліі беларускай школы

Сённяшняя школа выхоўвае безыдэйнае пакаленне. Расказвае Андрэй, педагог‑арганізатар адной з мінскіх школ.

Сённяшняя школа выхоўвае безыдэйнае пакаленне. Расказвае Андрэй, педагог‑арганізатар адной з мінскіх школ.

«Наша Ніва»: У чым сэнс працы педагога‑арганізатара?

Андрэй: Мая галоўная задача — арганізацыя ў школе мерапрыемстваў. Напрыклад, канцэртаў, прысвечаных афіцыйным святам. Праводзім конкурсы, віктарыны. Таксама ў мае абвязкі ўваходзіць праца з актывам школы — членамі БРСМ, піянерамі, акцябратамі…

«НН»: Акцябратамі?!

А: Так, у сучаснай школе ёсць акцябраты. Cпачатку спрабавалі ўжываць назву «спадкаемцы». Бо, маўляў, павінны захоўваць багатую гістарычна‑гераічную спадчыну краіны. Аднак не прыжылося. Ужываюць звыклы тэрмін — акцябраты. Толькі ў нашага аналага зорачка без Леніна, дый дзецям распавядаюць легенду пра добрага хлопчыка Акцябронка, які ўсім дапамагаў…

«НН»: І вераць?

А: Школьнікі зорачку не носяць: у акцябраты прынялі, а чаму менавіта зорачка — не паяснілі.

«НН»: А як жа піянеры без Леніна?

А: Тут праблема. Кіраўніцтва школы само не можа даць ідэалагічнае азначэнне піянеру. Як у тым анекдоце: «Мама, у школе сказалі, што піянер — гэта той, хто не лаецца матам, дапамагае старэйшым, аберагае прыроду. Дык нашто мне ўступаць у піянеры, калі я і так усё гэта раблю?»

Але структура піянерскай дружыны — як у савецкія часы. Важатым абавязкова павінны быць прадстаўнік БРСМ. Нават «цімураўцы» існуюць.

«НН»: Пра ініцыятывы піянераў і БРСМ столькі пішуць!

А: Мерапрыемствы, якія праходзяць у школе, павінны адбывацца нібы па ініцыятыве БРСМ, піянераў, акцябратаў. Хаця звычайна гэта на паперы. Мне трэба аформіць дзесяць тэчак, якія будуць асвятляць жыцце нашай піянерскай дружыны. А як звязаць школьныя мерапрыемствы з піянерамі? Гэта ўжо мае праблемы.

На першым месцы ў школе паперы, а дзеці — як удасца.

Яшчэ трэба два стэнды з інфармацыяй аформіць. Зрабіць піянерскую горку: барабаны, горн, чырвоны сцяг і… мішку. Так, сімвал сучаснай піянерскай арганізацыі — мядзведзь. Як мне патлумачыла адна з настаўніц — мішка добры і ўсім дапамагае. Смяяцца з такога азначэння ці плакаць — невядома.

Сцяг каштуе 50—70 тысяч рублёў. За чые грошы набываецца — нідзе не прапісана. Са школьнай сталоўкі адкіды на кані адвозяць, адкуль у школы грошы? Прыйдзецца набываць за свае.

«НН»: Ці ёсць у школе «беспартыйныя»?

А: Усяго ў школе 750 вучняў. 250 з іх уваходзяць у дзіцячыя і падлеткавыя арганізацыі. Дзецям нецікава слухаць пра тое, як прэзідэнт у дзяцінстве прасаваў піянерскі гальштук. Леніна Лукашэнкам у гэтай сітуацыі не заменіш, як ні круці…

«НН»: Ці ладзяцца ў школе мерапрыемствы, скіраваныя на прапаганду беларускай культуры?

А: Такіх мерапрыемстваў школа ўвогуле не ладзіць. Я сам у паўсядзенным жыцці карыстаюся беларускай мовай. Калі пры найме на працу падпісваў кантракт, першае, пра што запыталіся — ці не ўваходжу ў БНФ (страшная такая абрэвіятура для савецкіх начальніц) і ці не збіраюся прапагандаваць сярод дзяцей «антыдзяржаўныя ідэі».

Затое запланаваная ганаровая вахта памяці ля вечнага агню на плошчы Перамогі. Усе раёны Мінска нясуць вахту па чарзе. Дзеці павінны пасаваць пад пэўныя памеры, прыйсці ў аднолькавай вопратцы, як хлопчыкі, так і дзяўчынкі. Дваццаць пяць чалавек. Дзе мне іх шукаць, каб усё сышлося са стандартамі? І з жаданнямі? Зразумела, большасць прымусяць.

Наша вахта выпадае на зіму. І тое, што дзяўчынкі будуць стаяць на марозе ў спаднічках, нікога не цікавіць! Чатыры дні. Ніякіх умоваў, каб пераапрануцца. Пры канцы — са школьнікаў баявы лісток, а школе — адзнаку. Якая, ведаючы нашых бюракратаў, даўно ўжо выстаўленая. У такіх выпадках больш за ўсё шкада дзяцей.

Ганна Журавіна, Мінск

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі10

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну15

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы2

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі5

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць