Свет22

Нобелеўскую прэмію міру атрымаў кітайскі дысідэнт Лю Сяобо

Лю Сяобо ў снежні 2009 года быў асуджаны на 11 гадоў турмы за распаўсюд «Хартыі-08» .

Пра гэта было аб’яўлена сёння на прэс-канферэнцыі Нобелеўскага камітэта.

Нагадаем, што некалькі тыдняў таму Вацлаў Гавел заклікаў нобелеўскі камітэт прысудзіць прэмію менавіта Лю Сяобо.

У снежні 2008 г. група 303 кітайскіх актывістаў, юрыстаў, інтэлектуалаў, навукоўцаў, адстаўных дзяржаўных службоўцаў, работнікаў і сялянаў выступіла з уласным маніфестам пад назвай «Хартыя-08», дамагаючыся канстытуцыйнага ўрада, выканання правоў чалавека ды іншых дэмакратычных рэформаў. Ён быў апублікаваны на 60-я ўгодкі Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Галоўным аўтарам «Хартыі-08» быў Лю Сяобо (нар. у 1955 г.), які раней адседзеў 5 гадоў у турме

за падтрымку антыўрадавых пратэстаў на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне ў 1989.

За распаўсюд «Хартыі-08» улады КНР арыштавалі Лю Сяобо ў чэрвені 2009 года і асудзілі на 11 гадоў турмы. Дысідэнт адбывае гэтае пакаранне ў турме на поўначы краіны.

Лю Сяобо — пісьменнік, быў старшынём кітайскага ПЭН-цэнтра, намінаваны на Нобелеўскую прэмію быў Вацлавам Гаўлам, Далай Ламам, Андрэ Глюксманам, Карлам Шварцэнбергам, Дэсмандам Туту, Майклам Мурам і Грыгорыем Яўлінскім.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць