Вайна11

Украінскую дэлегацыю на перамовах у Стамбуле ўзначаліць Рустэм Умераў

Украінскую дэлегацыю для перамоў з РФ у Турцыі ўзначаліць сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, экс-міністр абароны Рустэм Умераў. У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі ўкраінскай разведкі, МЗС Украіны і Офіса прэзідэнта, паведаміў Уладзімір Зяленскі.

«Кіеў гатовы працаваць максімальна прадуктыўна дзеля вызвалення палонных, вяртання выкрадзеных дзяцей, спынення забойстваў і дзеля падрыхтоўкі сустрэчы лідараў дзеля рэальнага завяршэння гэтай вайны. Наша пазіцыя максімальна празрыстая. Украіна ніколі не хацела гэтай вайны, і менавіта Расія павінна завяршыць вайну, якую сама ж і пачала», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Рустэм Умераў узначальваў украінскую дэлегацыю падчас двух папярэдніх раўндаў.

Мяркуецца, што чарговы раўнд перамоваў пройдзе 23-24 ліпеня.

Каментары1

  • Барадзед
    22.07.2025
    Зачем расеянам увеличивать производство шахедов, если они ведут переговоры о завершении войны? Они собираются производить дроны на склад?

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну20

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць