Культура2525

Рекордная концентрация Адэлей и людей, ставших родными за одни выходные. Под Минском состоялась «Туса беларусаў» ФОТО

#Тусабеларусаў спачатку была проста хэштэгам, які выкарыстоўвалі беларускамоўныя таты і мамы ў чаце «Вандроўкі-тусоўкі».

Гэты чат, у сваю чаргу, адгалінаваўся ад чата «Дзеткі-кветкі» пра які раней пісала «Наша Ніна»: Мінчанка стварыла першы беларускамоўны чат у вайберы для бацькоў

А цяпер «Туса беларусаў» — гэта паўнавартнасны від летняга адпачынку на прыродзе для беларускамоўных дзетак і іх бацькоў.

У першай тусе беларусаў прынялі ўдзел больш за 20 сем'яў.

Мы пагутарылі з ініцыятаркай тусоўкі Аленай Спірыдон. Хаця правільна сказаць не «пагутарылі», а выслухалі маналог, поўны захаплення, радасці і гонару за тое, што мова беларуская нязменна ўсеабдымная, а беларускамоўныя сем’і дружныя і сапраўдныя:

«Мы арганізавалі гэты агульны выезд якраз для таго, каб нашы дзеткі разумелі, што беларуская мова гучыць не толькі дома. Яна паўсюль.

Прыкладна 20 сем'яў сабраліся на беразе Вілейскага вадасховішча з намётамі, гітарамі і гумовымі ботамі, каб адзначыць дзень стварэння чата «Дзеткі-Кветкі», так бы мовіць, наш агульны дзень нараджэння. Я была толькі ініцыятаркай сустрэчы, а ўсё свята арганізоўвалі мы разам! Хтосьці складаў апытанку для ўдзелу, хтосьці веў перамовы з кухарам, нехта складаў спісы і лічыў грошы. Усё рабілася талакой.

Гэта было так здорава, так хораша, так нечакана і так прыемна! Дзеці былі ў захапленні. Два дні на прыродзе мы гутарылі пра ўсё на свеце, гулялі ў гульні, спявалі пад гітару, знаёміліся. А дзеці! Бачылі б вы, у якім яны былі захапленні.

Пры гэтым ніхто адмыслова не прыдумляў забаўляльную праграму, ніхто нікога не прымушаў удзельнічаць.

Так, нашы маленечкія двух- і трохгадовыя дзеткі нечакана трапілі ў «лясную школу». Проста адзін тата пачаў гуляцца са сваім дзіцем, а мы глядзім, яго ўжо абступіла малеча, пабралі калоды, уселіся і сталі таму тату распавядаць, як робіць кароўка, сабачка або мядзведзь.

Усе старэйшыя дзеці перазнаёміліся за іх агульным сталом. Мы, дарослыя, дапамаглі ім раскласці іх асабістае вогнішча, яны там смажылі сала і бульбу, гутарылі, смяяліся. Ведаю дакладна, што ў майго сыночка з’явіліся новыя сябры.

Некаторыя нашы мамы і таты прыязджалі са сваімі бацькамі. І бабулі пыталіся ў нас, як такое магчыма. Мы ўсе або знаёмыя завочна, або незнаёмыя зусім людзі, гутарылі паміж сабой так, быццам знаёмыя тысячу гадоў.

Кавуном адзначылі і дзень стварэння суполкі, і дзень народзінаў маленькага ўдзельніка свята

А якія гэтыя беларусы цудоўныя людзі! Вы б бачылі! Мы ўвечары спявалі песні, пачынаючы з народнай песні ўсіх беларусаў «Тры чарапахі», расказвалі пра сябе гісторыі.

Аказалася, што сярод нас былі і півавар, і нашчадак князёў. Усе настолькі духоўна багатыя людзі! А яшчэ смешна было, калі бацькі хваліліся, што іх дзяцей завуць незвычайнымі імёнамі. Адэля, напрыклад. А тут прыбягаюць некалькі Адэляў розных узростаў. Канцэнтрацыя Адэляў на квадратны метр!

Нават дождж не сапрасаваў настрою. Наадварот! Пад шум дажджу можна было пачытаць беларускія казкі, а потым пабегаць у боціках па лужынах.

А калі раз’язджаліся, абдымаліся. І паабяцалі адно аднаму, што такія тусы беларусаў будзем ладзіць штогод, каб беларуская мова гучала».

Алена Спірыдон дадала, што будзе рада, калі на наступны год у тусе беларусаў будуць удзельнічаць не 20, а 200 беларускамоўных сем’яў!

Комментарии25

Стоит ли покупать заброшенный дом за одну базовую и сколько это стоит на самом деле? Вот что рассказывают люди4

Стоит ли покупать заброшенный дом за одну базовую и сколько это стоит на самом деле? Вот что рассказывают люди

Все новости →
Все новости

Куда теперь едут учиться белорусские студенты — топ стран и тенденции14

В США подтвердили случай заражения хантавирусом

Британец с подозрением на хантавирус высадился на самый удаленный остров мира. Лондон отправил ему на помощь медиков-парашютистов3

Премьер Индии призвал граждан экономить топливо и не покупать золото

Атомные мечты Советской Беларуси: Браслав, Витебск, Лукомль или Полесье? Почему в Беларуси так и не появилась масштабная сеть АЭС4

Трамп поблагодарил Лукашенко за сотрудничество и дружбу11

«Мяч на их стороне». Рыженков рассказал об отношениях с Польшей21

Трамп двумя словами оценил идеи Ирана о завершении войны2

Исследователи опровергли популярное мнение об эффекте горизонтальных или вертикальных полосок на одежде3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стоит ли покупать заброшенный дом за одну базовую и сколько это стоит на самом деле? Вот что рассказывают люди4

Стоит ли покупать заброшенный дом за одну базовую и сколько это стоит на самом деле? Вот что рассказывают люди

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць