Интернет и СМИ

Мікіту Мелказёрава захэйцілі за беларускую мову. А ён пачаў яе ўсур'ёз вучыць!

Нядаўна ютуб-блогер Мікіта Мелказёраў абвесціў чэлендж: калі на яго інстаграм падпішацца 30 тысяч чалавек, зробіць выпуск па-беларуску. Многія ўспрынялі гэта крытычна, маўляў, проста так па-беларуску блогер і гаварыць не можа. Мелказёраў казаў, што ўпершыню сутыкнуўся з такім хэйтам. І знайшоў людзей, якія вучаць яго беларускай мове.

Фота з сацсетак

«У мяне ў школе былі вельмі прафесійныя настаўнікі. Таму я разумею, што ў мяне добрая база і я даволі таленавіты ў тым, што тычыцца моваў. Але ёсць праблема з сістэмнымі рэчамі. Як і з любой мовай, павінна быць практыка, — тлумачыць Мікіта. — 

Калі ўзнік той вэрхал першапачатковы, акрамя хэйту было і шмат падтрымкі. Мне напісалі каля 10 чалавек, якія сказалі: эгей, хлопча, калі ты хочаш практыкавацца, мы можам з табой размаўляць.

На гэтым тыдні якраз і пачалі.

Ёсць дзве дзяўчыны, якія размаўляюць са мной па-беларуску, калі ў іх ёсць вольны час, па гадзіне ў дзень. Яны робяць нататкі і пасля пішуць, што было не так. Вось такі экспрэс-курс.

Беларускую я больш менш-ведаю, але быў псіхалагічны блок, каб на ёй размаўляць. Мы працуем са слоўнікам, з русізмамі і нейкім адчуваннем перфекцыянізму. Напрыклад, слова «хацець» — мне здаецца, што гэта калька з рускай мовы і трэба падабраць іншае. Мне патлумачылі, што па першасці можна ўжываць наркамаўку, а тарашкевіца, якая больш літаратурная, — гэта крок на будучыню».

Апроч заняткаў, блогер глядзіць кіно па-беларуску і стараецца часцей перапісвацца на роднай мове. Кажа, у каманды «Жизнь-малины» ёсць мэта — рабіць раз на месяц беларускамоўны выпуск інтэрв’ю.

Дарэчы, да 30 тысяч падпісчыкаў у інстаграме Мікіта пакуль не дайшоў, засталося сабраць яшчэ 2000 падпісак.

Чытайце таксама:

«З такім аб’ёмам хэйту сутыкнуўся ўпершыню». Мелказёраў паабяцаў за падпіску выпусціць відэа па-беларуску — і атрымаў шмат крытыкі

Комментарии

Как здоровье у Рыгора Костусева?

Как здоровье у Рыгора Костусева?

Все новости →
Все новости

Из тюрьмы в США выпустили 80-летнего Леонарда Пелтиера — икону советской пропаганды9

Belpol получил списки членов избирательных комиссий

После несчастного случая белорус умер в политической эмиграции в Польше2

Трамп объявил о создании мегапроекта по развитию искусственного интеллекта. В компанию вложат полтриллиона долларов4

Литовский депутат: Паспорт Новой Беларуси не будет признан действительным на территории Литвы20

Шейман рассказал про Лукашенко невыдуманную историю, о которой нельзя молчать. Наумчик: «Полная ахинея»12

«Начались фразы, почему я не на войне». В Варшаве избили белорусского таксиста — его приняли за украинца15

Зеленский призвал ЕС направить в Украину 200 тысяч военнослужащих для гарантий безопасности

Доллар догоняет евро. Чего ждать белорусам?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Как здоровье у Рыгора Костусева?

Как здоровье у Рыгора Костусева?

Главное
Все новости →