Форум сабраў звыш 300 удзельнікаў з сямі харавых калектываў Беларусі, Расіі і Літвы. Для іх арганізаваныя майстар-класы па вакальна-харавым мастацтве і творчыя сустрэчы з вядомымі кампазітарамі.
Выступленні канкурсантаў праходзяць на розных сцэнічных пляцоўках Мінска, а таксама ў Маладзечне (Мінская вобласць). Першы канцэрт адбыўся 11 мая ў сталічным архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень пад скляпеннямі сабора прагучалі творы свецкай і духоўнай музыкі.
Заключны гала-канцэрт форуму запланаваны на 13 мая ў Маладзечанскім музычным каледжы імя Агінскага.
Усе ўдзельнікі «Папараць-кветкі — 2014» атрымаюць сертыфікаты і дыпломы, што прысуджаюцца спецыяльным экспертным саветам.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла ўпраўленне па справах культуры БДУ.
Каментары