Грамадства11

У Мінску знайшлі на вуліцы незвычайнага павука

У Мінску на вуліцы Яна Чачота двое падлеткаў заўважылі незвычайнага павука, які не характэрны для Беларусі. Каб пазбегнуць непрыемнасцей, яны не сталі чапаць яго і выклікалі супрацоўнікаў МНС, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Ратавальнікі забралі павука і змясцілі яго ў бяспечныя ўмовы. Дакладны яго від пакуль не вызначаны, але вонкава ён нагадвае павукоў з роду Lasiodora, якія жывуць у Паўднёвай Амерыцы. Такія павукі для чалавека небяспекі не ствараюць.

У МНС паведамілі, што доўга трымаць павука ў сябе не змогуць, таму цяпер чакаюць яго гаспадара ў пажарна-выратавальнай часці № 35 Маскоўскага раёна. У той жа час ужо з’явіліся мінчукі, гатовыя забраць павука да сябе.

Каментары1

  • майк і нік
    24.05.2025
    падобны да brachypelma albopilosum
    даволі распаўсюджаны павук-птушкаед у разводчыкаў-пачаткоўцаў. Для людзей без алергіі ён бяспечны, але цапнуць можна

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках32

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

У Лодзі памерла 26‑гадовая беларуская студэнтка7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць