Свет77

Брытанія: Пісьменніка Букоўскага абвінавачваюць у захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Каралеўская пракурорская служба Вялікабрытаніі рыхтуецца выставіць абвінавачванні супраць былога савецкага дысідэнта Уладзіміра Букоўскага па падазрэнні ў вырабе і захоўванні непрыстойных фатаграфій дзяцей.

Букоўскі з 1976 года жыве ў Англіі.

У аснове абвінавачванняў — вынікі расследавання, праведзенага паліцыяй Кембрыджшыра. Букоўскі падазраецца ў пяці выпадках вырабу і пяці выпадках захоўвання непрыстойных дзіцячых малюнкаў.

У Каралеўскай пракуратуры пацвердзілі Бі-бі-сі, што паведамленне было перададзена адвакату Уладзіміра Букоўскага ў панядзелак раніцай.

Сам Букоўскі спачатку заявіў па тэлефоне Рускай службе Бі-бі-сі, што ўпершыню чуе пра існаванне такіх падазрэнняў. Аднак затым яго памочнік пацвердзіў, што дакументы з пракуратуры сапраўды былі атрыманыя, і пераслаў заяву праваабаронцы.

Заява Букоўскага

«Я катэгарычна адмаўляю вытворчасць непрыстойных або забароненых фотаздымкаў, псеўдафатаграфій або відэа дзяцей. На самай справе, у мяне не было кантактаў ні з якімі дзецьмі наогул на працягу многіх гадоў», — гаворыцца ў заяве, падпісанай Букоўскім.

«Гэтыя шакуючыя абвінавачванні заспелі мяне ў перыяд цяжкай хваробы, і шанцы на выздараўленне ў мяне зусім нявызначаныя. Тым не менш, я маю намер з усёй энергіяй абараняць сябе ад усіх прад'яўленых мне абвінавачанняў», гаворыцца ў заяве Букоўскага.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Колю Лукашэнку занеслі на дошку гонару БДУ15

У Мінску знайшлі на вуліцы незвычайнага павука1

Ілан Маск вырашыў адысці ад палітыкі і вярнуцца да сваіх праектаў у космасе2

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць