Спорт22

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн мае намер завяршыць спартыўную кар'еру

Беларуская спартсменка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічным веславанні мае намер завяршыць спартыўную кар'еру. Пра гэта яна заявіла пасля сённяшняга заезду на алімпійскім вяслярным канале ў Рыа.

Фота rio2016.com

На сёмай для сябе Алімпіядзе Кацярына Вялікая, як называюць беларуску за яе бліскучыя спартыўныя поспехі, не змагла прабіцца ў галоўны фінал, заняўшы 8-е месца ў спаборніцтвах адзіночных лодак.

Кацярына Карстэн, якой ужо 44 гады, стала алімпійскай чэмпіёнкай у Атланце-1996 і Сіднеі-2000. У яе медальнай калекцыі таксама серабро Афін-2004 і дзве бронзы, заваяваныя ў Барселоне-1992 і Пекіне-2008. Кацярына Карстэн з'яўляецца шасціразовай чэмпіёнкай свету і двухразовай пераможцай чэмпіянату Еўропы.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі35

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Усе навіны →
Усе навіны

На чайным грыбе зарабіў у Польшчы першыя мільёны рэстаратар з Брэста, бізнэс якога ўлады разграмілі ў 2020-м10

У Бельгіі забілі жонку і 6-гадовую дачку ўкраінскага вайскоўца6

Ціханоўская: Кадэбісты сказалі, што дзяцей лёгка вярнуць у Беларусь40

У мінскім «Бургер кінгу» памёр мужчына

Пасажыры беларускага цягніка самі прыбралі бярозу, што ўпала на рэйкі ФОТА

Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі на сёння

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 202084

На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-353

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі35

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць