Грамадства2323

Па згодзе ці нязгодзе бакоў? Чаму Рыгор Кісель сышоў з АНТ перад Днём Волі

Рыгор Кісель, які ўзначальваў тэлеканал АНТ 15 гадоў, сышоў з пасады 21 сакавіка. Гэта дзіўна — чалавек мог бы яшчэ працаваць і працаваць. На аналагічных пасадах у іншых дзяржСМІ працуюць і старэйшыя кадры. Сыход супаў з разгортваннем у некаторых СМІ беспрэцэдэнтнай кампаніі фэйкаў і застрашвання. Пра адстаўку «па пагадненні бакоў» стала вядома напярэдадні Дня Волі.

ont.by

У інтэрв'ю TUT.BY ён распавёў, чым зоймецца ў бліжэйшы час.

У пятніцу стала вядома, што змянілася кіраўніцтва ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». Крэсла Рыгора Кісяля заняў Марат Маркаў, які да гэтага займаў пасаду намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі.

— У мяне 21 сакавіка скончыўся кантракт. На канале АНТ адпрацаваў роўна 15 гадоў і зарабіў заслужаны адпачынак, мне ж хутка 62 гады, — распавёў TUT.BY Рыгор Кісель.

Дык вы вырашылі адпачыць крыху? Проста з улікам таго, які вы актыўны, бегаеце па 10 кіламетраў кожны дзень, вас цяжка ўявіць без працы.

— Я і зараз актыўны, ужо бегаю па 25 кіламетраў, нават ёсць відэа маіх забегаў для гісторыі. Як я ўжо сказаў вышэй, кантракт скончыўся, я пайшоў паводле пагаднення бакоў, вырашылі, што трошкі адпачну, агледжуся і вырашу, чым далей займацца. Творчасць — яна не ў працоўнай кніжцы, а ў галаве. Тэлевізійную праграму я магу рабіць і без пасады, яшчэ лягчэй будзе, я ж цяпер не абцяжараны клопатамі.

Рыгор Леанідавіч, вы былі настолькі занятыя ўсе гэтыя гады, што наўрад ці быў вольны час. Чым вы зараз зоймецеся, калі з'явілася такая магчымасць?

— Цяпер кожны дзень буду займацца спортам. Мне вельмі падабаецца бегаць. Магчыма, прайду медыцынскае абследаванне, каб разумець, які ў мяне рэсурс. Самае галоўнае - у мяне ёсць дзеці, пяцёра ўнукаў, я з-за працы наогул не бачыў, як яны растуць. З імі пазаймаюся, а там глядзіш і прыйду да новага віду дзейнасці. Увогуле, усё аптымістычна і ўсё добра.

— Вы ж ведаеце новага кіраўніка АНТ?

— Вядома, і даўно. Мы літаральна з ім сёння гутарылі дзве гадзіны, на маім былым працоўным месцы, на яго цяперашнім. Я яму пажадаў поспеху.

***

Рыгор Кісель узначаліў АНТ у 2002 годзе. Лукашэнка не раз згадваў яго імя падчас публічных выступаў. Напрыклад, у 2011 годзе Аляксандр Лукашэнка проста падчас прэс-канферэнцыі папрасіў кіраўніка АНТ распавесці анекдот пра прэзідэнта. А падчас «Вялікай размовы» ў гэтым годзе Лукашэнка ўзгадаў Кісяля, кажучы пра свае рэзідэнцыі:

— Вось Рыгор Леанідавіч сядзіць, ён чалавек цяпер заняты, мне яго часта даводзіцца бачыць. Ён да мяне прыязджае, мы па-вясковаму сякерай памахаць любім, пакасіць.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Колю Лукашэнку занеслі на дошку гонару БДУ15

У Мінску знайшлі на вуліцы незвычайнага павука1

Ілан Маск вырашыў адысці ад палітыкі і вярнуцца да сваіх праектаў у космасе2

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць