Ежа

У Лідзе пачалі варыць піва Bohémský Lev у чэшскіх традыцыях

Новы брэнд піва BOHÉMSKÝ LEV стаў вынікам супрацы і сяброўства двух таленавітых півавараў з Чэхіі і Беларусі. У выніку атрымалася прэміяльнае піва, створанае ў найлепшых чэшскіх традыцыях піваварства: з кветкава-фруктовым водарам і прыемнай хмелевай горыччу.

«Лідскае піва» пачынае варыць піва па чэшскіх традыцыям. Да распрацоўкі прыцягнулі Іржы Карліка, уладальніка чэшскай кампаніі Czech Brewmasters. На працягу года ён і Алег Малахаў, галоўны півавар лідскага завода, працавалі над рэцэптам новага піва, якое адпавядала б высокім стандартам чэшскай якасці.

Як распавядае чэшскі півавар, ён з беларускім калегам доўга абмяркоўваў, якім павінна быць піва, зваранае ў чэшскіх традыцыях. Спажыўцу не заўсёды да спадобы горкія класічныя гатункі, таму быў абраны іншы падыход з больш мяккім смакам.

Горыч новага піва ніжэйшая, чым у папулярных чэшскіх гатунках, — 15 IBU, што з'яўляецца аптымальным спалучэннем, якое падкрэслівае водар і багаты смак. Для вытворчасці выкарыстоўваецца прэміяльны хмель Багемія, які далікатна дадае горыч, але не заглушае характэрны для чэшскага піва збожжавы паслясмак.

Крэпасць новага піва складае 4,2%. BOHÉMSKÝ LEV добра спалучаецца з простымі, але сытнымі закускамі: салёнай або марынаванай рыбай, хатнімі грэнкамі з сырам і часночным соусам.

Ключавым персанажам новага брэнда стаў высакародны леў з каронай з хмеля і соладу на галаве як сімвал цеснага супрацоўніцтва чэшскіх і беларускіх півавараў. Вобраз льва абраны невыпадкова: выява гэтай моцнай жывёлы прысутнічае на гістарычным гербе Чэхіі, таксама залаты леў з'яўляецца сімвалам Ліды, беларускай сталіцы броварства.

Першым у продажы ў пачатку чэрвеня з'явіцца новы гатунак BOHÉMSKÝ LEV SVĚTLÉ, які будзе выпускацца ва ўсіх папулярных аб'ёмах: шкляной бутэльцы 0,5 л, алюмініевай бляшанцы 0,45 л, а таксама ў ПЭТ аб'ёмам 0,9 і 1,9 л.

Памятайце, што празмернае ўжыванне піва шкодзіць здароўю!

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі27

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бельгіі забілі жонку і 6-гадовую дачку ўкраінскага вайскоўца6

Ціханоўская: Кадэбісты сказалі, што дзяцей лёгка вярнуць у Беларусь40

У мінскім «Бургер кінгу» памёр мужчына

Пасажыры беларускага цягніка самі прыбралі бярозу, што ўпала на рэйкі ФОТА

Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі на сёння

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 202082

На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-353

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна27

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі27

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць