Журналіст «Народнай волі» Міхаіл Карневіч выйшаў на свабоду. Ён атрымаў штраф у памеры 800 рублёў за рэпост інфармацыі ў сацсетках.

Карневіча затрымалі 21 студзеня ў Гродне. Днём да яго дадому прыйшлі з ператрусам, канфіскавалі тэлефон і камп'ютар, а пасля прапанавалі праехаць у РАУС на размову.
Увечары журналіста перавялі ў ІЧУ, адкуль ён выйшаў толькі сёння.
Каментары