Польшча адкрыла ўсе памежныя пераходы для бежанцаў з Украіны. Што трэба ведаць пра перасячэнне мяжы ўцекачам
Усе 14 памежных пераходаў на мяжы Польшчы з Украінай адкрытыя, паведамляе МУС Польшчы. Краіна рыхтуецца да прыёму ад 1 да 5 млн бежанцаў.

Улады Польшчы адмянілі ўсе кавідныя абмежаванні для прыёму бежанцаў з Украіны.
Супрацоўнікі памежнай службы абяцаюць дапамагаць уцекачам з Украіны і прымуць усе заяўкі на міжнародную абарону.
Беларусы, якія цяпер знаходзяцца ва Украіне, могуць прыбыць на любы пагранпераход паміж Украінай і Польшчай і падаць заяву аб прадастаўленні міжнароднай абароны.
У Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах побач з польска-ўкраінскай мяжой разгорнутыя 8 пунктаў прыёму бежанцаў з Украіны.
Польшча падрыхтавала 120 бальніц па ўсёй краіне і некалькі тысяч месцаў для параненых, у тым ліку цяжкіх. Акрамя таго, арганізаваныя пастаўкі лекаў і спецыяльны медыцынскі цягнік, які перавозіць параненых з Украіны ў Польшчу. Польшча рыхтуецца да прыёму ад 1 да 5 млн бежанцаў.
Усе пункты пропуску Украіны на мяжы з Беларуссю прыпынілі сваё функцыянаванне на нявызначаны тэрмін.
Паводле ўкраінскага боку пропуск праз украінска-беларускую мяжу грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца з тэрыторыі Украіны ў Беларусь, будзе ажыццяўляцца праз Украінскі пункт пропуску Выступавічы (з беларускага боку — Новая Рудня).
Тут можна знайсці некаторыя карысныя спасылкі:
Каментары