Свет44

Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў

Расійскія журналісты-расследавальнікі даведаліся, што кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла (свецкае імя Уладзімір Гундзяеў) у базе Федэральнай падатковай службы Расіі схавалі пад псеўданімам Іван Захаравіч Прохараў, піша The Moscow Times.

Патрыярх Кірыл. Фота: AP

Гэты псеўданім выкарыстоўваецца для маскіроўкі сапраўдных даных, хоць усе іншыя параметры, уключаючы дату нараджэння і ідэнтыфікацыйны нумар падаткаплацельшчыка (ІНП), супадаюць з рэальнымі данымі патрыярха. ІНП у Расіі надаецца толькі адзін раз на ўсё жыццё.

Такія метады раней выкарыстоўваліся пераважна для сілавікоў і высокапастаўленых чыноўнікаў, каб схаваць уласнасць, даходы або абысці міжнародныя санкцыі. Напрыклад, былы сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў фігуруе ў базе пад імем Яўген Пятровіч Лукаў.

Інфармацыя пра спецыяльную базу «абароненых асоб» у Федэральнай падатковай службе Расіі стала вядомай яшчэ ў 2019 годзе пасля ўцечкі даных з кампаніі «Сайтэк», якая распрацавала праграму «Налог-3» для маскіроўкі такіх асоб.

У 2020 годзе расследаванне выявіла, што ў патрыярха Кірыла і яго сваякоў ёсць маёмасць на суму каля 225 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 2,5 мільёна даляраў) у Маскве і Санкт-Пецярбургу. Гэта, у прыватнасці, некалькі кватэр, адна з якіх — у знакамітым «Доме на набярэжнай».

Акрамя таго, патрыярх карыстаецца толькі бізнэс-авіяцыяй, у тым ліку джэтам Gulfstream G450 коштам каля 43 мільёны даляраў, а таксама люкс-яхтай «Палада» коштам ад 4 мільёнаў даляраў, якая выкарыстоўваецца для паездак па Валааму.

У мінулым патрыярх трапляў у скандалы, напрыклад, з гадзіннікам Breguet за 30 тысяч еўра, які спрабавалі замазаць на фота.

Кірыл актыўна падтрымлівае расійскае ўварванне ва Украіну, праводзячы рэпрэсіі супраць нязгодных з гэтым святароў. Ён трапіў пад санкцыі некалькіх краін (у тым ліку Вялікабрытаніі, Чэхіі, Літвы, Канады), а пад санкцыі ЕС не трапляе толькі дзякуючы падтрымцы з боку Венгрыі.

Каментары4

  • здзіўлена
    23.05.2025
    а хіба ён увогуле плаціць падаткі?
  • Matthew 6:24
    23.05.2025
    No one can serve two masters
  • Владислав
    23.05.2025
    Сатана дарэмна маскіруецца. Усё таемнае стане відавочным.

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць