Свет22

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет

Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла, што спыняе вытворчасць аднацэнтавых манет (пенні) і не будзе больш запускаць іх у абарачэнне, піша CNN.

Фота ілюстрацыйнае

Апошнюю партыю загатовак для пенні ўжо заказалі, і манеты будуць вырабляцца толькі да таго часу, пакуль яны не скончацца. Людзі змогуць працягваць карыстацца наяўнымі пенні, але новыя манеты ў абарот не паступяць. У будучыні, пры наяўных разліках, сума будзе акругляцца да найбліжэйшай паводле наміналу пяціцэнтавай манеты.

Прычына спынення выпуску пенні — эканамічная: вытворчасць аднаго каштуе больш за тры цэнты, што ўтрая перавышае намінальны кошт манеты. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп яшчэ ў лютым заявіў, што гэта «марнатраўства», і распарадзіўся спыніць вытворчасць. Ён заклікаў «прыбраць марнатраўства з бюджэту, нават калі гэта — па адным пенні за раз».

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША мяркуе, што гэта рашэнне дазволіць ашчадзіць 56 мільёнаў даляраў у год. Але ёсць нюанс: вытворчасць пяціцэнтавых манет (нікеляў) яшчэ даражэйшая — каля 13,8 цэнта за адзінку. Калі спыняць выпуск пенні, то колькасць нікеляў у абароце, хутчэй за ўсё, давядзецца павялічыць, і гэта можа перакрэсліць усялякую эканомію.

Але ў той жа час прынамсі частка экспертаў і гандляроў падтрымліваюць ідэю — на практыцы пенні мала хто выкарыстоўвае, многія амерыканцы пакідаюць іх у банках ці проста кідаюць. Гандлёвыя сеткі адзначаюць, што адмова ад пенні паскорыць апрацоўку наяўных разлікаў.

Раней падобную аперацыю зрабіла суседняя Канада. Гэтая краіна спыніла выпуск сваіх пенні ў 2012 годзе, а з 2013-га цалкам вывела іх з абарачэння.

Каментары2

  • Ёсік
    23.05.2025
    Інфляцыя? Чуў, як раней адна бабца ў краме аб 20 рублях папяровых пі...ела, што давайце толькі 50 пакінем, а мо і 100, навошта гэтая дробязь. Нейкі стары мужчына пачаў ёй тлумачыць, што хутка мы прыйдзем да гэтага, бо інфляцыя прыбярэ іх з абароту, але пачнуць друкаваць большага наміналу, і цэны паскочуць уверх даганяць.
  • T
    23.05.2025
    Слабаки. Мы уже и не помним сколько тех денег было по новому напечатано и нулей зачеркнуто. Есть один колхозник он вам это все устроит. Легко.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць