Грамадства11

Беларуска стала ў Германіі актрысай і мадэллю

Беларуска Дар'я Бірнштыль, якая жыве ў Германіі, узяла ўдзел у здымках нямецкага тэлесерыяла «Усё, што мае значэнне», які выходзіць на тэлеканале RTL. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе канала, піша сайт «Беларусь и мир».

Дар'я Бірнштыль з іншым акцёрам з серыяла Alles was zählt Віталем Гукам. Фота: RTL

Серыял, які на нямецкай мове мае назву Alles was zählt, транслюецца з 2006 года, і колькасць эпізодаў да цяперашняга моманту наблізілася да 5 тысяч. Мыльная опера расказвае пра фігурнае катанне і фігурыстаў, дзеянне пабудавана вакол спартыўнага цэнтра, якім валодае выдуманая сям'я Штайнкамп.

Наша суайчынніца сыграла ролю Лары Брант — амбіцыйнай фігурысткі, якая хоча любой цаной стаць уладальніцай тытула чэмпіёнкі Еўропы. Роля запатрабавала ад актрысы рэальных уменняў катання на лёдзе, у тым ліку ў пары. Як сказана ў прэс-рэлізе, для гэтага яна трэніравалася да 5 разоў на тыдзень.

Па даных з асабістага сайта Дар'і Бірнштыль, яна нарадзілася ў 1994 годзе ў Мінску і мае дзявочае прозвішча Грыцюк. Валодае рускай, нямецкай, англійскай і французскай мовамі. Захапляецца фігурным катаннем і таэквандо.

З 2014 па 2017 гады дзяўчына праходзіла навучанне ў міжнароднай школе драмы і акцёрскага майстэрства ISSA ў Мюнхене, атрымаўшы адпаведны дыплом.

З работ у кіно пазначаная адна з галоўных роляў — Сабіны — у фільме жанру дакументальнай драмы «Шэры — гэта не колер» (Grau ist keine Farbe), знятай у 2019 годзе. Гэтая карціна расказвае пра праблему дэпрэсіі ў падлеткаў. Праект выклікаў вялікі грамадскі рэзананс, стужку паказвалі ў школах і парламенце Баварыі.

Таксама Дар'я знялася ў вялікай колькасці тэлефільмаў і рэкламных ролікаў. Акрамя таго, выступала як фотамадэль, з'яўлялася ў Vogue, Glamour, Cosmopolitan.

Каментары1

  • Карл
    25.05.2025
    Нямеччына, прынамсі, ніколі Германія. Ня ёсьцьмы русамі

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць