Зяленскі ўхіліўся ад адказу на пытанне пра ўдары па нафтабазе ў Белгарадзе
Пра пятнічныя ўдары па расійскім горадзе Зяленскага спыталі падчас інтэрв’ю на Fox News. Вось што адказаў украінскі прэзідэнт.
«Я не абмяркоўваю мае загады ў якасці галоўнакамандуючага або кіраўніка дзяржавы. Ёсць рэчы, якімі я дзялюся толькі з вайскоўцамі, а яны паведамляюць мне», — сказаў ён.
«На нас напалі. Вось што важна. Гэта самая вялікая трагедыя. І сёння слухаць гэтыя паведамленні аб тым, што нешта дзесьці там выбухае, пакуль ідзе вайна ва Украіне — шчыра кажучы, непрафесійна пра гэта казаць», — сказаў украінскі прэзідэнт.
Каментары