Пра планы Пуціна, заснаваныя на разведдадзеных, расказала кіраўніца Нацыянальнай выведкі ЗША Аўрыл Хэйнс сёння падчас выступлення ў Сенаце, піша AFP News Agency.

Асноўныя палажэнні дадзеных амерыканскай разведкі:
- Пуцін збіраецца захапіць Данбас і перанесці вайну да Малдовы ў Прыднястроўе. Перамога Расіі на Данбасе не пакладзе канец вайне.
- Вайна Расіі ва Украіне стане непрадказальнай і абвастрыцца праз неадпаведнасць паміж амбіцыямі Уладзіміра Пуціна і магчымасцямі вайскоўцаў.
- Пуцін рыхтуецца да зацяжнога канфлікту ва Украіне. Ён хоча ўвесці ваеннае становішча, плануе доўгую вайну.
- ЗША не бачаць «жыццяздольнага перамоўнага шляху» для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. І Расія, і Украіна лічаць, што могуць дамагчыся ваенных поспехаў.
- Расія працягне выкарыстоўваць «ядзерную рыторыку», каб утрымаць Захад ад далейшай дапамогі Украіне.
- Пуцін, верагодна, санкцыянуе выкарыстанне ядзернай зброі толькі ў тым выпадку, калі ён убачыць пагрозу дзяржаве або свайму рэжыму.
Каментары