Свет

Сабор УПЦ МП абвясціў дэмарш патрыярху Кірылу і заявіў пра самастойнасць Царквы

Сабор Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату заявіў, што не згодны з кіраўніком уласнай Царквы патрыярхам Кірылам у пытанні вайны Расіі з Украінай, піша «Украінская праўда».

У рашэнні Сабора гаворыцца пра гэта цвёрда і адназначна:

«Выказваем нязгоду з пазіцыяй Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адносна вайны ва Украіне». 

Акрамя таго, у рашэнні Сабора гаворыцца, што УПЦ будзе дзейнічаць як самастойная царква:

«Сабор прыняў адпаведныя дапаўненні і змяненні ў Статут аб кіраванні Украінскай Праваслаўнай Царквы, якія сведчаць аб поўнай самастойнасці і незалежнасці».

Сярод такіх рашэнняў, у прыватнасці, на Саборы ўздымалася пытанне самастойнага міраварэння, абмяркоўваўся дазвол епархіям самастойна вырашаць пытанні ўласнага жыцця ва ўмовах вайны, калі ўзгадненне з Сінодам немагчымае.

Таксама Сабор разважаў аб стварэнні замежных парафій для ўкраінскіх уцекачоў.

Асобна абмяркоўвалася пытанне аб'яднання праваслаўных Цэркваў. Сабор паўтарыў пазіцыю УПЦ, якая не прызнае кананічнасць Праваслаўнай Царквы Украіны. Па сутнасці, УПЦ МП аспрэчыла ідэю аб'яднання на базе прызнанай сусветным патрыярхам ПЦУ.

Для таго, каб дыялог адбыўся, прадстаўнікам ПЦУ, на думку УПЦ МП, неабходна:

  • спыніць сілавыя захопы храмаў і прымусовыя пераводы прыходаў Украінскай Праваслаўнай Царквы.
  • усвядоміць, што іх кананічны статус, як ён зафіксаваны ў «Статуце Праваслаўнай Царквы Украіны», з'яўляецца фактычна неаўтакефальным і значна саступае свабодам і магчымасцям у рэалізацыі царкоўнай дзейнасці, якія прадугледжаныя Статутам аб кіраванні Украінскай Праваслаўнай Царквы.
  • вырашыць пытанне кананічнасці іерархіі ПЦУ, бо для Украінскай Праваслаўнай Царквы, як і для большасці Памесных Праваслаўных Цэркваў, з'яўляецца цалкам відавочным, што для прызнання кананічнасці іерархіі ПЦУ неабходна аднаўленне апостальскай пераемнасці епіскапаў.

Чытайце таксама:

Тэолаг: Выхад УПЦ з-пад кіраўніцтва Маскоўскага патрыярхата адбыўся, і ён носіць не тактычны, а стратэгічны характар

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»

Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Бельгіі забілі жонку і 6-гадовую дачку ўкраінскага вайскоўца6

Ціханоўская: Кадэбісты сказалі, што дзяцей лёгка вярнуць у Беларусь40

У мінскім «Бургер кінгу» памёр мужчына

Пасажыры беларускага цягніка самі прыбралі бярозу, што ўпала на рэйкі ФОТА

Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі на сёння

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 202082

На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-353

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна27

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»

Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць