Свет

Тэолаг: Выхад УПЦ з-пад кіраўніцтва Маскоўскага патрыярхата адбыўся, і ён носіць не тактычны, а стратэгічны характар

УПЦ МП сёння абвясціла пастановы пазачарговага Сабора. Сенсацыяй стаў выхад з-пад кіраўніцтва Маскоўскага патрыярхата. Тэолаг Наталля Васілевіч тлумачыць, што значыць гэта заява.

Наталля Васілевіч. З асабістага архіва

Выхад з-пад кіраўніцтва Маскоўскага патрыярхата адбыўся, і ён носіць не тактычны, а стратэгічны характар. У рашэнні Сабора ёсць слова «поўнай незалежнасці». Дасюль незалежнасць была няпоўнай.

Чарговым доказам таго, што УПЦ імкнецца менавіта да аўтакефаліі, ёсць пункт пра тое, што яна думае пра запачаткаванне уласнага міраварэння. Гэта значыць самастойна вырабляць святое міра, якое выкарыстоўваецца ў таемстве мірапамазання, якое ў Праваслаўнай царкве адбываецца разам з хрышчэннем. А гэта адзін з атрыбутаў і сімвалаў незалежнасці Праваслаўнай царквы.

Калі каментаваць заяву УПЦ, што стасункі з РПЦ Царква не рве — то з ёй не парваў нават Канстанцінопальскі патрыярхат. Нават Праваслаўная царква Украіны (найбольшая Праваслаўная царква краіны, якая мае прызнанне Канстанцінопальскага патрыярхата) парвала толькі пару дзён таму, калі прыняла рашэнне перастаць памінаць патрыярха Кірыла ў дыптыхах, то-бок выключыла ягонае імя з памінання на набажэнствах.

У кананічным праве ёсць розныя інтэрпрэтацыі таго, што ёсць аўтакефальнай Царквой. Сама ПЦУ таксама з’яўляецца аўтакефальнай у працэсе станаўлення.

Але на прыкладзе нядаўняга абвяшчэння аўтакефаліі Ахрыдскай архіепіскапіі (нядаўна Праваслаўная царква Паўночнай Македоніі атрымала прызнанне незалежнасці ў Канстанцінопалі) бачна, што гэта гнуткая сістэма.

УПЦ будзе імкнуцца да аўтакефаліі, але шляхі прызнання пакуль няясныя. Многае будзе залежыць ад пазіцыі іншых памесных цэркваў, а таксама таго, пра што УПЦ зможа дамовіцца з ПЦУ. Магчыма, будзе нейкі пераходны стан.

У нейкай перспектыве магчымае аб'яднанне ПЦУ і УПЦ — форма і тэрміны будуць залежаць ад розных удзельнікаў працэсу перамоваў.

Проста зараз гэтага не адбудзецца па дзвюх прычынах. Па-першае, прадстаўнікі цэркваў доўга клялі адзін аднаго як найгоршых ворагаў. Шмат негатыву і нянавісці накапілася, стварылася такое напружанне. Па-другое, няясна, паводле якой мадэлі аб’ядноўваць структуры, бо ніхто не хоча згубіць уплыў і рэсурсы пры аб’яднанні.

Але ў свеце таксама ёсць прэцэдэнты суіснавання дзвюх аўтакефальных цэркваў — юрысдыкцыі ў дыяспары. Ёсць эстонская мадэль суіснавання дзвюх паралельных юрысдыкцый. У цэлым гэтае пытанне да канца ў праваслаўі не ўрэгуляванае. Гэта як бы анамалія, але на практыцы такое здараецца.

Чытайце таксама: 

Сабор УПЦ МП абвясціў дэмарш патрыярху і заявіў пра самастойнасць Царквы

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы13

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

Адразу ў чатырох краінах Цэнтральнай Азіі адбыўся блэкаўт1

«Стары чалавек падобны да старой машыны». Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як пачуваецца пасля перанесенай хваробы

Цягнік у Кітаі разагналі да 800 км/г за пяць секундаў4

«Гэта дурасць ці здрада?» Азаронак абурыўся тым, што міліцэйскага начальніка пакаралі за адказ па-руску28

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі13

На мяжы быў паранены літоўскі памежнік, мігранты спрабавалі зацягнуць яго ў Беларусь3

Справаздача пра інцыдэнт з Ryanair: ілюмінатар, у які зацягнула галаву пасажыра, прабілі асколкі рухавіка1

«Бо дырэктар падпісаўся за альтэрнатыўнага кандыдата». Стала вядома, чаму кампаніям забараняюць праводзіць культурныя мерапрыемствы11

«Кватэра нагадвае закінутую». Жыхары пагарэлых дамоў на Леніна — пра «нашэсце» цвілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы13

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць