Лукашысты разграмілі кватэру прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага
Рэжымныя сілавікі вярнуліся да методыкі паказальнага разгрому жылля знакавых асоб антылукашэнкаўскага супраціву, якія самі знаходзяцца не ў межах іхняй дасягальнасці. У адным з праўладных каналаў змешчаны ролік, на якім знятая разгромленая кватэра прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага Крысціны «Чабор».

У роліку знятая кватэра да ператрусу, а затым, пасля мантажнага склейвання, паказаныя яго наступствы: паламаная мэбля, раскіданыя рэчы, перакуленыя шафкі і іншае.
Раней былі разгромленыя кватэры шэрагу палітуцекачоў ці іх сваякоў. Сярод іх — Яніна Сазановіч, Вадзім Пракоп'еў, Андрэй Павук, Юльяна Шаметавец, Антон Матолька. Быў разгромлены таксама дом, дзе раней жыла сям'я Валерыя і Веранікі Цапкалаў.
-
У Чачэрску правялі паказальны суд над маладзёнамі, якія сарвалі чырвона-зялёны сцяг
-
«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу». Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук
-
«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць». Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай
Каментары