«Пасля шматмесячных спрэчак канцлер Шольц прыняў рашэнне аб пастаўках танкаў ва Украіну», — паведаміў часопіс Spiegel са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе.

Гаворка ідзе як мінімум пра адну роту гэтых танкаў, гэта 14 штук. Танкі нібыта ўжо пачалі паступаць са складоў бундэсвера.
Берлін таксама мае намер ухваліць пастаўкі танкаў Leopard ва Украіну іншымі краінамі. Раней кіраўніца нямецкага МЗС Аналена Бербак заявіла, што Германія не будзе пярэчыць пастаўкам Польшчай танкаў Leopard Украіне.
Чакаецца, што афіцыйна рашэнне аб адпраўцы танкаў будзе агучанае ў сераду.
«У рамках актуальнага пытання ў сераду, 25 студзеня 2023 года, Бундэстаг разгледзіць пытанне магчымых паставак танкаў Leopard з Германіі ва Украіну. Пасяджэнне адбудзецца па просьбе парламенцкай групы ХДС/ХСС, якая хоча «спыніць «леапардавую» блакаду федэральнага ўрада» і асцерагаецца страты даверу да федэральнага ўрада сярод саюзнікаў», — гаворыцца ў паведамленні на сайце парламента ФРГ.
Каментары
Ці гэта сапраўды такая гульня, ціпа давайце паглядзім, як яны пройдуць гэты ўзровень, а там падумаем, што рабіць далей