Усяго патроху

На гэтым тыдні будзе надзвычай сцюдзёна

Месцамі слупок тэрмометра апусціцца да мінус 27 градусаў.

Гэты тыдзень у Беларусі будзе характарызавацца вельмі халодным і марозным надвор’ем,

паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Пад уплывам сібірскага антыцыклону, які захапіў уладу над нашай гаротнай бацькаўшчынай, моцныя маразы пакуль захаваюцца. Істотных ападкаў не чакаецца. Месцамі ў паўднёва‑заходніх раёнах магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, парывісты.

Тэмпература паветра будзе вагацца ад 11 да 18 градусаў марозу. У паўднёва‑заходніх раёнах слупок тэрмометра пакажа 7‑10 градусаў ніжэй за нуль.

Асабліва сцюдзёна будзе ў паўночна‑ўсходняй частцы краіны — у ноч на 19 студзеня там чакаецца мінус 20‑26 градусаў.

Халоднае надвор’е захаваецца і ў сярэдзіне тыдня. У чацвер, 21 студзеня, на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць больш вільготныя паветраныя масы, якія прынясуць невялікія ападкі — месцамі пройдзе непрацяглы снег. Уначы ў паўднёва‑заходніх раёнах чакаецца 10 градусаў марозу. На паўночным усходзе краіны слупок тэрмометра пакажа 25 градусаў ніжэй за нуль. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны будзе вагацца ад 8 да 15 градусаў марозу.

У канцы тыдня ўлада над надвор’ем возьме чарговы антыцыклон, таму 23 і 24 студзеня ў асобных раёнах чакаецца невялікі снег. Тэмпература паветра па‑ранейшаму будзе нізкай. Ноччу чакаецца 13‑20 градусаў марозу,

пры праясненнях — мінус 22‑27. Днём слупок тэрмометра пакажа ад 9 да 18 градусаў ніжэй за нуль.

Па словах Вольгі Фядотавай, такі тэмпературны рэжым на 7‑12 градусаў халадней, чым звычайны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Івацэвіцкі пракурор: Абсіраць змагароў можна21

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць