Грамадства2121

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША

Падчас амерыканскага тура беларуская зорка стэндапу Слава Камісаранка адчуў сябе так, быццам не выязджаў з Беларусі. Што яшчэ больш неймаверна, большасць гледачоў на канцэрце былі з аднаго і таго ж беларускага горада.

На сваім нядаўнім шоу «Дзякуй, у мяне ўсё» ў Амстэрдаме Слава Камісаранка падзяліўся гісторыяй са сваіх амерыканскіх гастроляў. Паводле яго назіранняў, колькасць нашых суайчыннікаў у самых нечаканых месцах планеты пачала пераходзіць усе межы.

Выступаючы ў гарадах ЗША, Камісаранка вырашыў праверыць склад аўдыторыі. Калі ён са сцэны вымавіў назву «Беларусь», рэакцыя залы была настолькі гучнай, што комік разгубіўся.

«І атрымліваецца, што я выступаю ў Атланце ці ў Тампе — я, карацей, не памятаю — але прыкол у тым, што я проста нешта кажу-кажу… Кажу: «Беларусь», і зала такая: «У-у-у!» І я такі: «О, тыпу, сёння шмат беларусаў! Паапладзіруйце, беларусы!»

І амаль уся зала — а там было чалавек пад 700 проста, чалавек 500 пляскае: «У-у-у!» І я такі: «Блін, прыкольна, як шмат беларусаў».

Слава прапанаваў гледачам інтэрактыў: на лік «тры» выкрыкнуць назву свайго роднага горада. Артыст, відавочна, чакаў пачуць рознагалоссе з Мінска, Брэста, Гомеля і г.д., але адбылося нечаканае.

«Я такі: «Рабяты, з якога вы горада? Проста крычыце ўсе свае гарады! Раз, два, тры!» І зала такая: «ГРОДНА!!!»

Слава адрэагаваў з гумарам: «Блін, што адбываецца наогул?! Чаму вы не з картай паляка ў Польшчы наогул усе?»

На пытанне, як так адбылося, яму патлумачылі:

— У нас там пару сем'яў паехалі, адзваніліся, кажуць: «Усё нармальна, пад'язджайце».

Каментары21

  • &
    14.04.2026
    *, тады і шматлікія палякі ў іншых краінах - Нарвегіі, Бразіліі (там вельмі вялікая колькасьць палякаў) і г.д. таксама здрайцы Польшчы? Мо і ім скажаце не называць сябе палякамі?
  • Праходзіў побач
    14.04.2026
    *, абы што пішаш. Тады й асобы з падвойным грамадзянствам таксама "здраднікі", і тыя, хто адмовіўся ад грамадзянства РБ, каб атрымаць іншае.
  • 123
    14.04.2026
    &, Карта поляка для беларуса - документ, подтверждающий принадлежность его к польскому народу, не к беларусскому. Поляки в Норвегии или Бразилии тоже официально признали себя, принадлежащими к их народам?
    Мне один беларус, лет 10 назад с пеной у рта доказывал, что моя сестра, получившая карту поляка - здрадніца, яна здрадзіла сваей раздіме, яна ужо не беларуска. А зараз той самый беларус з картай паляка у той самай Польшцы жыве, і ен не здраднік ужо.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць