Культура5858

Вялікі кардынал Казімір Свёнтак адышоў у вечнасць

Ён пражыў 96 гадоў. Кардынал стаяў ля вытокаў адраджэння каталіцкага касцёла ў Беларусі. Ягонае пахаванне адбудзецца 25 ліпеня ў Пінску. У Мінску труна з целам кардынала будзе выстаўлена для развітання 23 ліпеня.

Ён пражыў 96 гадоў. Кардынал стаяў ля вытокаў адраджэння каталіцкага касцёла ў Беларусі.

21 ліпеня, а 9-й раніцы, на 96-м годзе жыцця адышоў у вечнасць кардынал Казімір Свёнтак.

У Мінску труна з целам кардынала будзе выстаўлена для развітання 23 ліпеня. Памінальная імша распачнецца а 13-й гадзіне.

Ягонае пахаванне адбудзецца 25 ліпеня а 12-й у Пінску, там, дзе ён служыў. Пахаваюць яго ў катэдры.

У 1941 годзе саветы прыгаварылі маладога святара Казіміра Свёнтка да расстрэлу. Ён чакаў яго два месяцы ў Брэсцкай турме. Але пачалася вайна, і прысуд не паспелі выканаць.
Пасля вайны святара Свёнтка адправілі на 10 гадоў у канцлагер. Пасля смерці Сталіна ён вярнуўся ў Беларусь. Не зламаны, не надломлены, не азлоблены. Служыў не ў сталіцы, нават не ў абласным цэнтры — у Пінску. Адбудаваў там сабор…

Караткевіч захапляўся будучым кардыналам.

Калі Беларусь стала незалежнай, ён узначаліў беларускі касцёл і зрабіў яго сапраўды беларускім.

Эпоха адбілася ў лёсе гэтага чалавека. Нашага вялікага суайчыннніка.

Вось што піша пра біяграфію святара партал беларускіх каталікоў.

Кардынал Казімір Свёнтак нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 г. у Эстоніі ў горадзе Валга, ахрышчаны быў у Рызе. Калі яму было 3 гады, яго сям’ю вывезлі ў Сібір. Пасля заканчэння Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 8 красавіка 1939 г. у тамтэйшай катэдры ён быў высвечаны на святара і скіраваны на працу ў Пружаны. У выніку пераследавання рэлігіі ён быў арыштаваны і асуджаны на смерць. Два месяцы знаходзіўся ў камеры смертнікаў. Вайна, якая распачалася ў 1941 г., перашкодзіла выканаць прысуд. Аднак у 1944 г. малады святар зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў, дзе цяжка працаваў спачатку ў Сібіры, а потым за Палярным кругам у Інце каля Варкуты.

Выйшаўшы на волю ў 1954 г., ён апынуўся ў Пінску. Нарэшце настала доўгачаканая хвіліна, калі можна было адправіць святую Імшу ў касцёле.

Дзякуючы самаадданай і ахвярнай працы ксяндза Казіміра Свёнтка адбудавана пінская катэдра — напэўна, гэта была адна з першых адбудаваных святыняў на Беларусі. Адбудоўваючы пінскую катэдру, ксёндз Казімір перадусім думаў і рабіў усё магчымае, каб будаваць жывы Касцёл — Народ Божы, жывымі камянямі якога з’яўляюцца вернікі.

Канец 80-х і пачатак 90-х гадоў прынеслі доўгачаканую свабоду рэлігіі.

Пастырская актыўнасць кс. прэлата Казіміра Свёнтка, яго адданасць справе Касцёла, незвычайныя арганізатарскія здольнасці, аўтарытэт і пашана сярод святароў не засталіся не заўважанымі Апостальскаю Сталіцаю. Святы Айцец Ян Павел ІІ у 1991 г. прызначыў яго першым Мітрапалітам новастворанай Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.

Ва ўзросце 77 гадоў новы Мітрапаліт распачаў сваё біскупскае служэнне.

Ён візітуе парафіі, устанаўлівае дэканаты, стварае патрэбныя для Касцёла структуры, бароніць правы вернікаў, актыўна ўдзельнічае ў Сінодзе Біскупаў у 1991 г., у пасяджэннях Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы і іншых касцёльных арганізацыях, у міжнародных форумах, канферэнцыях і г. д. Ён з’яўляецца сведкам пераследвання каталіцкай веры і яе адраджэння на Беларусі.

У 1994 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ надае яму тытул кардынала
— найвышэйшая адзнака, якая можа быць у Касцёле. Гэта прызнанне заслугаў не толькі таленавітага святара і біскупа, але і мужнага сведкі веры. Гэта таксама прызнанне пазіцыі Касцёла на Беларусі і ягонай ролі ў сусветным Касцёле.

Кардынал Свёнтак яшчэ з большай энергіяй і адвагай складае праграму адраджэння духоўнасці і падрыхтоўкі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі да Вялікага Юбілею 2000 года. У гэтай праграме асаблівае месца прысвечана розным пастырскім праграмам, адбудове святыняў і найперш мінскай архікатэдры, а таксама працы Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Пінскай і Віцебскай (якая далучылася да Сіноду пасля яе ўтварэння) дыяцэзій, які кардынал распачаў у 1996 г. Знамянальны дэвіз Сіноду: «Усё аднавіць у Хрысце».

11 лютага 1999 г. кардынал Казімір Свёнтак быў абраны першым Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі — гэта падкрэслівае яго вядучую ролю ў Касцёле і ў краіне.

27 верасня 2004 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ уручыў кардынару Казіміру Свёнтку, арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, спецыяльную ўзнагароду «Fidei testis» (Сведка веры), прысуджаную Інстытутам Паўла VI.

14 чэрвеня 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне аб вызваленні ад пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй, прадстаўленае Яго Эмінэнцыяй кардыналам Казімірам Свёнткам у адпаведнасці з Кодэксам Кананічнага Права, кан. 401, § 1.

21 ліпеня 2011 года а 9 гадзіне Кардынал Казімір Свёнтак адышоў у вечнасць.

Каментары58

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан4

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну5

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

Карл ІІІ у Канадзе: Сапраўдная Поўнач моцная і свабодная1

Мінчук з яркай знешнасцю выкладае сэксі-танцы і вучыць мастацтву разняволення10

Латушка: У мяне ёсць асцярогі за жыццё Анжалікі Мельнікавай5

Як працуе Беларуская акадэмія: еўрапейская адукацыя на роднай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан4

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць