Свет

Ілан Маск выступіў з вострай крытыкай новага закона, прапанаванага Трампам

Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск, які падчас выбарчай кампаніі ў 2024 годзе адкрыта падтрымліваў Дональда Трампа і ўклаў у гэту справу каля 300 мільёнаў даляраў, цяпер у інтэрв'ю для CBS выступіў з крытыкай аднаго з асноўных праектаў Трампа, паведамляе CNN.

Ілан Маск. Фота: Beata Zawrzel / Nur Photo via Getty Images

Маск раскрытыкаваў прэзідэнцкі законапраект, які прадугледжвае масавае скарачэнне падаткаў адначасова з вялікім павелічэннем вайсковых выдаткаў. Каб фінансаваць гэта, плануецца скараціць выдаткі на праграмы аховы здароўя, харчавання і энергетыкі. Паводле незалежнай ацэнкі, дакумент можа павялічыць бюджэтны дэфіцыт на 3,8 трыльёна даляраў.

Маск заявіў, што такі законапраект «падрывае працу» ініцыятывы DOGE (Дэпартамента па эфектыўнасці ўрада), у якой ён сам быў адной з ключавых фігур. Ён назваў яго «законопраектам пра вялікія выдаткі», які супярэчыць мэтам скарачэння бюджэтных выдаткаў.

Хоць раней Маск быў блізкім дарадцам Трампа, апошнім часам паміж імі ўзнікаюць канфлікты. Напрыклад, у красавіку мільярдэр пасварыўся з міністрам фінансаў ЗША ў прысутнасці прэм’еркі Італіі Джорджы Мелоні. Таксама Маск не прыйшоў на сакрэтны брыфінг Пентагона, што моцна не спадабалася прэзідэнту.

Трамп ужо заяўляў, што ініцыятыва DOGE, хутчэй за ўсё, спыніць існаванне, бо Маск не можа бясконца выконваць функцыі дзяржаўнага дарадцы. Сам Маск, у сваю чаргу, пачаў гаварыць, што плануе менш удзельнічаць у палітыцы і больш засяродзіцца на сваіх кампаніях, у тым ліку на Tesla, прыбыткі якой значна знізіліся ў пачатку 2025 года.

У маі Маск публічна заявіў, што будзе «значна менш» укладацца ў палітычную дзейнасць, бо, на яго думку, ён ужо зрабіў дастаткова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць