У лабавым сутыкненні загінуў і кіроўца іншага аўто. Адзін чалавек у рэанімацыі.
23 жніўня ў 14:39 на аўтадарозе М5 Гомель-Мінск сутыкнуліся два аўто, паведамляе сайт МНС.
Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца Audi выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Volkswagen. У выніку аварыі загінулі кіроўцы аўтамабіляў, пасажыр Audi трапіў у рэанімацыю. Аўтамабілі фактычна ператварыліся ў металалом.
Як паведамляе Auto.onliner.by са спасылкай на прэс-службу УДАІ МУС, кіроўца Audi з 2007 года 81 раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці да парушэнне ПДР. Яго двойчы пазбаўлялі вадзіцельскага пасведчання — за паўторнае перавышэнне хуткасці і за парушэнне правілаў абгону.
Каментары