Свет

Трамп адклаў увядзенне 50-працэнтных пошлін на тавары з ЕС да ліпеня

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падоўжыў тэрмін перамоваў па тарыфах з Еўрапейскім саюзам да 9 ліпеня пасля размовы з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, піша Бі-бі-сі.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«Сёння мне патэлефанавала Урсула фон дэр Ляен, старшыня Еўрапейскай камісіі, і папрасіла працягнуць тэрмін, устаноўлены на 1 чэрвеня ў дачыненні 50-працэнтнага тарыфу. […] Я пагадзіўся на падаўжэнне да 9 ліпеня 2025 года», — напісаў ён у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Фон дэр Ляен напісала ў сацсетцы X, што ў яе адбылася «добрая» размова з Трампам. «Еўропа гатовая да хуткага і рашучага прасоўвання перамоваў. Каб дасягнуць добрай здзелкі, нам патрэбны час да 9 ліпеня», — заявіла яна.

У сакавіку Трамп абвясціў пра ўвядзенне 20-працэнтных тарыфаў на большасць тавараў ЕС, але затым знізіў іх удвая да 8 ліпеня, пакуль ідуць перамовы. У пятніцу Трамп выказаў незадаволенасць тэмпамі абмеркаванняў і прыгразіў увесці 50-працэнтныя пошліны.

Міністр фінансаў Германіі Ларс Клінгбайль у нядзелю заклікаў да перамоваў з Вашынгтонам, заявіўшы, што ён размаўляў пра гэта з кіраўніком амерыканскага Мінфіна Скотам Бэсэнтам.

«Нам патрэбны не правакацыі, а сур’ёзныя перамовы, — сказаў ён газеце Bild. — Амерыканскія тарыфы пагражаюць эканоміцы ЗША ў такой жа ступені, як і эканоміцы Германіі і Еўропы».

Трамп увёў тры пакеты тарыфаў: 25-працэнтныя на сталь і алюміній і на аўтамабілі, а затым 20-працэнтны «адказны» збор на ўвесь імпарт, які быў прыпынены ў чаканні перамоваў. Пры гэтым базавыя 10-працэнтныя стаўкі застаюцца ў сіле.

Еўракамісар па гандлі Мараш Шэфчавіч, які ў пятніцу правёў перамовы са сваімі амерыканскімі калегамі, заявіў, што блок «прыхільны дасягненню здзелкі», але гандлёвыя сувязі павінны грунтавацца на «ўзаемнай павазе, а не на пагрозах».

Брусель абвясціў пра планы ўвесці тарыфы на амерыканскія тавары, калі перамовы не прывядуць да заключэння здзелкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць