У КНР у выніку аўтамабільнай аварыі загінулі 36 чалавек. Тры чалавекі выжылі, іх даставілі ў бальніцу.
Катастрофа адбылася ў ноч на нядзелю на шашы ў правінцыі Шэньсі на поўначы Кітая.
Як перадае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва “Сіньхуа”, двухпавярховы міжгародні аўтобус сутыкнуўся з аўтацыстэрнай, якая перавозіла метанол. Пасля сутыкнення пачаўся пажар.
Дарожная бяспека з'яўляецца ў Кітаі сур'ёзнай праблемай. З-за нездавальняючага стану транспартных магістраляў і недысцыплінаванасці кіроўцаў штогод гінуць у сярэднім 70 тысяч і атрымліваюць траўмы 300 тысяч чалавек.
Каментары