Архіў

Чаму Адзіны мае шанцы перамагчы

Лідэры апазыцыі шматкроць заяўлялі, што галоўная задача – «вывесьці людзей на вуліцы». Каштуніца і Юшчанка такога не казалі. Яны ня ставілі калёсаў папярод каня і лічылі галоўным перамогу на выбарах. Калі даць людзям ідэю, справядлівейшую за Лукашэнкаву, і праграму, прывабнейшую за Лукашэнкаву, выбарцы ў разе патрэбы самі выйдуць на вуліцы. Калі папулярнасьць Мілінкевіча перавысіць Лукашэнкаву, абараніць перамогу стане справай тэхнікі.

Тонкасьць беларускай сытуацыі ў тым, што сыстэма паляціць нават раней, чым рэйтынг Мілінкевіча дасягне ўмоўнага 51%. Варта яму проста перавысіць нейкі пункт кіпеньня — цяжка сказаць, колькі гэта ў беларускіх умовах, 20, 30 ці 40 працэнтаў, — як рэжым пачне сыпацца зь сярэдзіны. Гэтым мы розьнімся ад Украіны, што ўсё ж была дэмакратычнай. Аўтарытарная сыстэма нестабільная па вызначэньні. Султанат жа ўвогуле не прадугледжвае альтэрнатывы і грунтуецца на падтрыманьні легенды аб лідэру нацыі з абсалютнай падтрымкай. Легенда рушыцца — і султан сьледам за ёй.

У гэтым выпадку не канечне да ўлады адразу прыйдуць Дэмакратычныя сілы. Але трансфармацыя рэжыму стане непазьбежнаю.

Мілінкевіч — вялізная ўдача апазыцыі. Выбар спыніўся на лідэры разумным, рэалістычным і ахвярным адначасова. Гэта кампэнсуе ўсе яго магчымыя слабіны. Самаахвярнасьць супэрважная ва ўмовах, калі апазыцыя ня мае ні гарантый, ні імунітэту. «Зьнішчэньне — фізычнае ці нейкае іншае — адзінага кандыдата можа ў выніку зрабіцца адным з самых магутных мабілізацыйных фактараў», — заявіў Мілінкевіч. Так, у Аляксандра Другога ёсьць і ідэйны стрыжань, і навіна.

Але ці зможа Мілінкевіч дасягнуць гэтага пераломнага рэйтынгу, калі няма рэвалюцыйнай сытуацыі?

Штосьці адзіны кандыдат набірае проста за кошт тых, хто ня церпіць «шклоўскага самародка». Нешта яшчэ — з галасоў патрыётаў. Трохі — між землякоў. Нештачкі ў яго адгрызаюць кандыдаты-раскольнікі. Для крытычнае масы патрэбная яркая, уцямная і рэалістычная сацыяльна-эканамічная праграма — вобраз іншае Беларусі, якую мы можам пабудаваць. Ці створыць?

Усёй той расьцярушанай большасьці людзей, якія адчувалі сябе дурнямі ўсе гэтыя гады, Мілінкевіч даў надзею. Яны нюхам адчулі — вось яна, нармальнасьць, дакраніся, яна побач, вось ён, нармальны палітык, пры якім краіна стане нармальнаю і нікому прытым ня стане горш.

Гэтым Мілінкевіч выклікаў вялізную цікавасьць да сябе. Газэты зь Мілінкевічам на першай паласе прадаюцца на ўлёт. У інтэрнэт-апытаньнях на ягоную тэму ўдзельнічае рэкордная колькасьць наведнікаў. Па колькасьці спасылак на сябе ён перагнаў усіх палітыкаў. Дзівосна ўзрос грамадзкі аптымізм. Так, сярод апытаных на сайце naviny.by наконт шанцаў адзінага кандыдата на перамогу меркаваньня «лбом муру не праб’еш» трымаецца ўсяго 24%. Нечувана мала для Беларусі.

Пазытыў водгукаў Мілінкевіч сам назваў «авансам». Гэта больш адбітак грамадзкіх чаканьняў, чым зробленага самім палітыкам. Сама гэтая запатрабаванасьць фармуе фэномэн Мілінкевіча. Палітычнае жыцьцё імкнецца да альтэрнатыўнасьці, і Мілінкевіч-функцыя вяртае гэтую альтэрнатыўнасьць. Што выгадна многім-многім, а мо і ўсім. Карацей, бяры і перамагай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена8

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць46

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі10

У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан12

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе19

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь2

Чым зоймуцца выпускнікі беларуска-кітайскай праграмы, якую скончыў Коля Лукашэнка3

Злы жарт тапанімікі: у Магілёве ёсць скрыжаванне вуліц Лысенкі і Вавілава3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць