Грамадства1010

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Раней Дзмітрый Шляхцін працаваў у Адміністрацыі Лукашэнкі і быў дырэктарам музея Вялікай Айчыннай вайны. Але не спрацаваўся з новым міністрам, Маратам Маркавым.

Дзмітрый Шляхцін. Фота: sb.by

Першага намесніка міністра культуры Дзмітрыя Шляхціна звольнілі з пасады.

Сваё крэсла ён займаў са снежня 2024‑га (яго прызначылі ў той жа дзень, што і Руслана Чарнецкага міністрам).

Але пасля прыходу Марата Маркава на пасаду міністра культуры Шляхцін доўга не пратрымаўся. Апошняе інтэрв'ю ў якасці першага намесніка ён даваў у маі. Як стала вядома «Нашай Ніве», нядаўна яго звольнілі. А таксама выкраслілі са спісу патэнцыйных дырэктараў у Нацыянальны гістарычны музей (які пасля інспекцыі Лукашэнкі, падобна, зменіць назву).

Шляхцін быў ініцыятарам ідэі пазбавіць самастойнасці музеі Янкі Купалы і Якуба Коласа — іх могуць уключыць у склад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў якасці філіялаў. Таксама ён прапаноўваў закрыць Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Калі супрацоўнікі культуры пачалі перажываць за лёс экспанатаў пры такім развіцці падзей, Шляхцін грэбліва сказаў, што іх трэба скласці ў каробкі і вынесці на сметніцу.

Дзмітрыю Шляхціну 42 гады. Ён выпускнік гістфака БДУ (музейнае аддзяленне). Пачынаў свой шлях у Нацыянальным гістарычным музеі. З 2010 года працаваў ва ўпраўленні ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры, з 2014‑га — ва ўпраўленні сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Лукашэнкі.

У 2016‑м Шляхцін стаў дырэктарам Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пазней быў начальнікам сакратарыята Банка развіцця.

Каментары10

  • Бес Працоўны
    07.07.2026
    А з кім цяпер спадар, які выгуляў як сп. Качан сваю шубу на завод, свой пінжак будзе узгадняць кандыдатуру сістэмнага адміністратара у Нацыянальны мастацкі музей?

    "На согласовании в Министерстве Культуры другая кандидатура"

    Уласнаручная рэзалюцыя на тыпавым бланку "Государственной службы занятости и социальной защиты населения" з маёй фамилияй.

    Як вакансія? Знайшла дастойную кандыдатуру?
  • Бес Працоўны
    07.07.2026
    Не бачу нічога "лол", ананім.
  • Аналитик
    07.07.2026
    Беларусофоб Марков возглавляет Министерство культуры Беларуси, дожили.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць