Здарэнні55

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі

Разам з ёй быў невядомы мужчына. Яна трымала дзяцей, а ён здзяйсняў распусныя дзеянні.

Пракуратура грэчаскага Родаса перадала ў суд крымінальную супраць 55‑гадовай жанчыны з Беларусі. Ёй выставілі абвінавачанні па трох цяжкіх артыкулах, звязаных з сэксуальным гвалтам над непаўналетнімі блізнятамі — братам і сястрой.

Аднак з паведамлення грэчаскіх СМІ не зразумела, кім прыходзілася жанчына дзецям.

Паводле версіі следства, злачынствы адбываліся ў перыяд з чэрвеня 2017 па чэрвень 2022 года. Абвінавачаная разам з невядомым мужчынам раздзявала дзяцей, паказвала ім парнаграфію і, з дапамогай фізічнага гвалту і пагроз, прымушала іх да сэксуальных дзеянняў — як з гэтым мужчынам, так і з сабой. Таксама сцвярджаецца, што яна ўтрымлівала дзяцей, каб яны не маглі ўцячы, пакуль той мужчына здзяйсняў над імі распусныя дзеянні.

Жанчыне таксама прад'яўлена абвінавачанне ў вырабе дзіцячай парнаграфіі: паводле версіі абвінавачання, яна здымала дзяцей на мабільны тэлефон і захоўвала атрыманыя файлы прынамсі некаторы час.

Апрача гэтага эпізоду, следства звязвае з ёй і іншыя выпадкі: сцвярджаецца, што на пляжы на Родасе яна клала гарачыя камяні і пясок у купальнікі дзяцей, а падчас іх візітаў да яе дадому раздзявала іх і прымушала танцаваць голымі.

Расследаванне пачыналася не як справа пра сэксуальны гвалт, а як праверка магчымых цялесных пашкоджанняў у выніку бытавога гвалту — пасля таго як паліцыя атрымала сігнал ад настаўніка дзяцей. Яны расказалі яму пра гвалт, у тым ліку сэксуальны, з боку абвінавачанай і невядомага мужчыны.

Аднак падчас двух допытаў у паліцыі Родаса, праведзеных у прысутнасці дзіцячага псіхолага, самі непаўналетнія не пацвердзілі тое, пра што расказвалі настаўнікам, і не апісалі выпадкаў сэксуальнага гвалту. Хлопчык расказаў, што жанчына клала гарачыя камяні ім у купальнікі і аднойчы прымусіла іх раздзявацца і танцаваць дома, а таксама што яны глядзелі відэа з голымі мужчынамі ў інтэрнэце. Дзяўчынка сказала, што абвінавачаная дакраналася да яе інтымных частак цела, прымушала іх танцаваць голымі пад музыку з тэлевізара і што трэці, невядомы ім мужчына здзекаваўся з іх.

Каментары5

  • Сергей
    07.07.2026
    Это тоже московцы, ватники или колхозники ?
  • имя
    07.07.2026
    Сергей, Шо к чему ? Гитлера в БССР встречали с хлебом-солью тоже не африканцы с китайцами...
  • Согласен с Сергеем
    07.07.2026
    имя, это к тому, что беларусы вовсе не народ со знаком качества. Такие же, как и любые другие.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць