Паміж нуарам і баевіком
Пра фільм «Чорны дрозд» крытыкі спрачаюцца з моманту яго з’яўлення на экранах.
Сюжэт амаль класічны:
брат і сястра абрабавалі казіно і рухаюцца ў бок Канады, каб праскочыць там мяжу. Паралельнабаксёр-рэцэдывіст , які восьтолькі-толькі выйшаў з турмы, накіроўваецца ў памежную зону, дзе жывуць ягоныя бацькі. Няцяжка здагадацца, што ў хуткім часе ўся тройца сустракаецца, і нічога добрага нікому з іх гэтая сустрэча не прынясе.
Лёс ва ўсіх герояў фільма цяжкі. То бок, увогуле ва ўсіх.
Канадскае памежжа больш нагадвае не сучасную Амерыку, а Тэхас сярэдзіны XIX стагоддзя, дзе выпаў снег. Нагадвае па норавах,але гэтага дастаткова.
Аднак еўрапейская кінатрадыцыя трылераў дрэнна спалучаецца з галівудскай — у выніку не маем ні аднаго, ні другога. З еўрапейскімі рэжысёрамі ў Галівудзе так бывае рэгулярна. Аднак на фільм варта ісці хаця б для таго, каб пабачыць амерыканскую зіму на поўначы і лінейку выдатных акцёраў: Эрык Бана, Алівія Уайлд, Чарлі Ханэм і паўзабыты Крыс Крыстоферсан, які ўжо гадоў з 30 выдатна ўвасабляе амерыканскага сем’яніна з народнай легенды.
Каментары