Эканоміка

Урад і Нацбанк зацвердзілі план дзеянняў на 2013 год

Савет міністраў і Нацыянальны банк зацвердзілі план дзеянняў па дасягненні параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, выкананні бюджэту і рэалізацыі Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2013 год.

Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў сумеснай пастанове ад 13 снежня 2012 года № 1150/17, паведамляе прэс-служба ўрада.

План прадугледжвае меры для паляпшэння інвестыцыйнага клімату, стымулявання мадэрнізацыі эканомікі, стварэння высокатэхналагічных вытворчасцяў, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

У прыватнасці, праца з замежнымі інвестарамі і беларускімі юрыдычнымі асобамі будзе арганізавана згодна з прынцыпам «адно акно».
Плануецца спрасціць працэдуру ацэнкі аб’ектаў нерухомасці, якія падлягаюць зносу, страт землекарыстальнікаў, затрат на будаўніцтва інжынерных сетак, іншых затрат, якія ўскладаюцца на інвестара ў сувязі з выдзяленнем зямельнага ўчастка.

Асаблівая ўвага ў плане нададзена мерапрыемствам па зніжэнні імпартаёмістасці эканомікі за кошт павышэння энергаэфектыўнасці, зніжэння матэрыялаёмістасці, а таксама забеспячэння беражлівасці.

Будуць рэалізаваны мерапрыемствы па развіцці фондавага рынку, яго інфраструктуры і інструментаў.

Прадугледжаны таксама меры ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі, адміністрацыйнага і цэнавога рэгулявання, скіраваныя на абмежаванне інфляцыі.

Акрамя таго, плануецца стварэнне асобнага незалежнага антыманапольнага органа ў межах працы па рэфармаванні сістэмы дзяржорганаў.

Плануецца скараціць пералік відаў дзейнасці, якія падлягаюць ліцэнзаванню, спрасціць парадак выдачы ліцэнзій.

Прадугледжана цэнтралізацыя крэдытавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў праз ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».
Запланаваны пераход пры прыняцці рашэнняў аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі да механізма кампенсавання часткі працэнтаў арганізацыям, выключыўшы прымяненне кампенсацыйных выплат банкам без удзелу арганізацый.

Усяго ў плане 27 пазіцый.

***

Нагадаем, савет дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду ў сваёй снежаньскай ацэнцы сітуацыі ў эканоміцы Беларусі адзначыў, што яе арыентуюць не несумяшчальныя мэты. МВФ указаў, што ўлады аслабілі грашова-крэдытную палітыку і дапусцілі паскораны рост зарплаты, што ў сукупнасці з планамі паскоранага росту ВУП можа прывесці да аслаблення плацежнага балансу, узмацнення інфляцыі і стварыць пагрозу для ўстойлівасці пазыковай сітуацыі.

Як нагадвае МВФ, улады Беларусі заявілі пра сваю рашучасць знізіць у 2013 годзе інфляцыю да 12%, палепшыць сальда плацежнага балансу і павялічыць рэзервы. Аднак пры гэтым яны аб’явілі прагнозны паказчык прыросту ВУП на 8,5%, што несумяшчальна з гэтымі мэтамі.

«З прычыны ўзмацнення рызык для эканамічных перспектыў» савет дырэктараў МВФ рэкамендаваў Нацыянальнаму банку Беларусі без прамаруджвання ўзмацніць жорсткасць курсу грашова-крэдытнай палітыкі і ўмовы ліквіднасці.

Паводле ацэнкі Савета дырэктараў МВФ, правядзенне ў Беларусі «глыбокіх структурных рэформ застаецца надзённай умовай павышэння прадукцыйнасці, узмацнення канкурэнтаздольнасці і стымулявання патэнцыяльнага росту».

Прыярытэтнымі задачамі эксперты фонду называюць лібералізацыю цэн, рэформу прадпрыемстваў і прыватызацыю. Для падтрымкі ўразлівых слаёў насельніцтва МВФ рэкамендуе стварыць адрасныя сістэмы сацыяльнай абароны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне18

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць