Спорт22

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію

Зборная Францыі з буйным лікам 4:1 перамагла Нарвегію ў матчы трэцяга тура групавога этапу чэмпіянату свету па футболе 2026 года.

Усман Дэмбеле. Фота: AP Photo/Martin Meissner

Галоўным героем сустрэчы стаў Усман Дэмбеле, які ўжо да 32‑й хвіліны аформіў хет-трык. Ён адкрыў лік на 7‑й хвіліне, падвоіў перавагу на 20-й, а праз 12 хвілін забіў свой трэці гол.

Нарвежцы адказалі мячом Тэла Осгара на 21‑й хвіліне, а ў другім тайме мелі шанец скараціць адставанне, аднак Ёрген Стран Ларсэн не рэалізаваў пенальці. Канчатковы лік у кампенсаваны час устанавіў Дэзірэ Дуэ.

Па выніках групавога этапу Францыя з максімальна магчымымі дзевяццю ачкамі заняла першае месца ў групе I. Нарвегія, якая набрала шэсць ачкоў, фінішавала другой і таксама прайшла ў плэй-оф.

У 1/16 фіналу французы сустрэнуцца з адной з наступных каманд: Шатландыяй, Парагваем, Швецыяй, Бельгіяй або Каба-Вэрдэ. Супернік Нарвегіі на гэтай стадыі ўжо вядомы — зборная Кот-д'Івуара.

Каментары2

  • Аматар
    27.06.2026
    А тоё што Холанд быў на лаўцы, то гэта шаноўная рэдакцыя палічыла не вартым увагі.
  • Холад ціха смяецца
    27.06.2026
    Холад, Ёдэгор, ды навогуле амаль уся аснова была на лаўцы. Таму слушна казаць, што зорная Францыя адолела нарвежскіх рэзервістаў.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць