Грамадства1919

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Відэа з’явілася напярэдадні візіту Лукашэнкі ў Расію. Аднак і відэа не выклікае даверу, і голас Рыжанкова, выглядае, падроблены.

Скрыншот з відэа

Расійскі каляпалітычны тэлеграм-канал «ЕЖ», які звязваюць з Крамлём, напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Расію апублікаваў відэа з нібыта перахопленай размовай міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова.

На запісе чалавек абмяркоўвае з падначаленым магчымую здзелку з амерыканскімі інвестарамі. На чорна-белым відэа нізкай якасці нейкі мужчына сядзіць на заднім сядзенні аўтамабіля і размаўляе па мабільным тэлефоне. Пры гэтым гук і відэашэраг не супадаюць.

Па словах мужчыны на аўдыя, здзелку з амерыканскім інвестарам асабіста кантралюе «Першы» — намёк на Аляксандра Лукашэнку. Гэта здзелка нібыта павінна «адчыніць дзверы» для Беларусі, а яе кошт «не мае ніякага значэння», бо ўсе выдаткі нібыта плануецца «кампенсаваць за кошт суседзяў». Гэта яўна намёк на магчымы продаж амерыканскім інвестарам у рамках «вялікай здзелкі» з Дональдам Трампам Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната калійных соляў.

Ніякага пацвярджэння сапраўднасці запісу або выкладзеных у ім сцвярджэнняў няма. Прычым голас гучыць непадобна да голасу міністра Рыжанкова, для маўлення якога ўласіцівыя характэрныя беларускія «сь» і «а». Таму гэтую інфармацыю варта ўспрымаць вельмі асцярожна, паколькі яна можа быць элементам спланаванай інфармацыйнай аперацыі. 

Каментары19

  • гандаль краінай ідзе поўным ходам
    26.06.2026
    Зусім нядаўняе пасяджэнне саўбеза эрэфіі прайшло па пытаннях зносін з "найбліжэйшымі саюзнікамі". Відаць, усім складам успаміналі, як гаворыць Рыжанкоў, відосамі з Grok дзяліліся, выбралі самы ўдалы. Тэма відэа вяжацца з нядаўнім візітам Мазепіна. Ёсць тэорыя, што перамовы з ЗША патрэбны для ўзняцця цэнніка калійнага актыва ў гандлі з руснёй. Каб лука родную Беларусь нейкім амерыканцам прадаў?! да ні ў жысь! У яго толькі адзін пакупнік, са значным карупцыйным складнікам. Проста крыху незгаворлівы - выпускаюць "хроснага бацьку-2".

    [Зрэдагавана]
  • Белорусский слабовик
    26.06.2026
    Очевидная провокация, попытка ослабить незыблимую дружбу Белоруссии и Росии! На кого вы работаете? Надеюсь, наши спец-братья разберуться с раскачивающими лодку.
  • Ф
    26.06.2026
    Так чарговы сігнал еўрапейцам, каб тыя здымалі хутчэй санкцыі і актыўней "адрывалі" Лукашэнку ад Расіі. Ды пачыналі інвеставаць, пакуль амерыканцы ўсё не захапалі. А тое Пуціну ўжо зусім дыхаць няма чым, тэрмінова патрэбныя еўрапейскія грошы.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць