Пажар на навагоднім балі ў Мінску ў студзені 1946-га: колькасць ахвяраў дагэтуль невядомая
У тую трагічную ноч пажар на Плошчы Свабоды тушыць не было каму.
67 гадоў таму ў Мінску адбыўся страшэнны пажар, ахвярамі якога сталі дзясяткі маладых людзей.
4 студзеня 1946 года ў Мінску адбылося паседжанне Бюро ЦК КП(б)Б. Сярод прысутных быў кіраўнік кампартыі Беларусі Панцеляймон Панамарэнка, начальнік рэспубліканскага НКГБ Л.Цанава, наркам НКВД Беларусі С.Бельчанка і яшчэ 13 адказных супрацоўнікаў. На пасяджэнні абмяркоўвалася пытанне аб масавай гібелі людзей у пажары, які адбыўся напярэдадні ў сталічным клубе дзяржбяспекі.
… У канцы снежня
Квіткі на баль размяркоўваў гаркам камсамола і іх атрымлівалі выдатнікі вучобы, актывісты, ну і, вядома, дзеці высокапастаўленых чыноўнікаў БССР.Зрэшты, былі і тыя, каму квіток дастаўся, так бы мовіць, па знаёмстве. Лілія Чыжык, якая выжыла ў той трагедыі, успамінала, што запрашальнік яна атрымала ад сяброўкі Люсі Рабцэвіч, з якой дзяўчына разам вучылася на першым курсе медінстытута. Бацька Рабцэвіч быў Героем Савецкага Саюза і камендантам Клуба НКДБ. Вось ён і выстараўся, каб дачка пайшла на баль у добрай кампаніі.
У дзень мерапрыемства ўваход у Клуб ажыццяўляўся строга па запрашальных квітках. Справа ў тым, што ў суседнім крыле будынка працавала камісія па расследаванні злачынстваў
Уваход у гэтую частку будынку быў замкнёны і знаходзіўся пад узмоцненай аховай (пасля гэты факт згуляе фатальную ролю для многіх тых, хто прыйшоў на баль). Акрамя гэтага, у падвале будынка знаходзіліся камеры, у якіх утрымліваліся палонныя немцы, якія знаходзіліся пад следствам.
Перад галоўнай залай на трэцім паверсе быў пакой казак. Гасцей сустракалі Дзед Мароз, Снягурка, зайцы, вавёркі. Усё рабілася дзеля таго, каб моладзь адпачыла ад страшных будняў вайны. Вельмі многае з упрыгожванняў было зроблена з лёгкаўзгаральных матэрыялаў: паперы і ваты. Дый на шматлікіх запрошаных былі маскарадныя касцюмы, зробленыя з марлі і паперы. Усяго ў клубе сабралася больш за 500 чалавек.
Трагедыя
У зале іграў духавы аркестр, моладзь танцавала. І вось надышоў доўгачаканы момант, калі на навагодняй яліне павінна была запаліцца гірлянда. І яна запалілася. У прамым сэнсе. Вайсковы аркестр іграў «Стомленае сонца», моладзь была захоплена танцам і ўспрыняла, пранізлівы крык «Пажар!» як чарговы навагодні жарт. Але неўзабаве полымя перакінулася на вялікую постаць Дзеда Мароза, набітую ватай. Праз некалькі хвілін гарэла ўжо ўсё вакол.
Госці кінуліся да лесвіцы, якая вяла на вуліцу, але і там быў агонь. Відавочцы затым ўспаміналі, што пажар пачаўся менавіта ў пакоі казак, які быў перад галоўнай залай.
Прабіцца праз гэты ахоплены агнём пакой да выратавальнага выхаду было немагчыма, а лесвіца паміж паверхамі была перакрыта зачыненымі жалезнымі дзвярыма.
Адной з тых, хто цудам выжыў у тым пекле, была мінчанка Цэцылія Іонічава. Паводле яе ўспамінаў,
першымі да ахопленага агнём клубу НКДБ пад’ехалі не пажарныя, а вайскоўцы і сталі выцягваць скрыні з нацысцкім архівам.Дзяўчына кінулася да дзяжурнага і узмалілася аб тым, каб салдаты адкрылі дзверы на лесвіцу. Але ў адказ баец адказаў, што не мае права гэтага рабіць, бо лесвіца звязана з суседнім крылом і салдатам загадана ахоўваць архіў.
Усё памяшканне зацягнула з’едлівым жоўтым дымам. Усвядоміўшы, што выйсця няма, мужчыны сталі выбіваць шыбы. Выскачыўшы з акна, людзі заўважылі, што ніжні паверх таксама гарыць. Па ўспамінах відавочцаў пашанцавала тым, хто скакаў пазней. Яны прызямляліся на людзей, якія ляжалі на зямлі, што змякчыла ўдар. Алена Дземідовіч ўспамінала, што
з сутарэнняў даносіліся жудасныя крыкіГэта крычалі арыштаваныя немцы. Алена рашылася выскачыць з акна. Побач з ёй на ногі прызямлілася іншая дзяўчына і ў яе са скуры выскачылі косткі. На балконе спрабаваў уратавацца вайсковец. Ззаду яго шугала полымя, наперадзе — вышыня. Афіцэр глядзеў уніз і бачыў, як разбіваюцца людзі. Праз секунду ён дастаў пісталет з кабуры… Неўзабаве абваліліся перакрыцці трэцяга паверху.па-нямецку .
Некаторым людзям удалося выратавацца, прабіўшыся праз завалены смеццем чорны ход. Дзверы там былі не замкнёныя. Лілія Чыжык, тая самая, для якой квіток на баль дастаў камендант Клуба НКДБ, уратавалася, выскачыўшы з будынка. Дзяўчыне пашанцавала, і яна не разбілася. Апынуўшыся на вуліцы, яна шукала Люсю Рабцэвіч, але сяброўкі нідзе не было. Пасля таго, як пажар будзе патушаны, на папялішчы бацька знойдзе толькі бранзалет дачкі.
Парэшткі ахвяраў хавалі ў цынкавых трунах
Раніцай на плошчы Свабоды сталі збірацца людзі. Яны спрабавалі знайсці дзяцей, якіх збераглі падчас нацысцкай акупацыі і якія загінулі ўжо ў мірны час. Абгарэлыя целы і рэшткі загінулых выносілі са спаленага будынку і ўкладвалі ўздоўж дарогі. Ахвяраў было шмат. Іх складалі ў два рады. Побач хадзілі звар’яцелыя ад бяды людзі і спрабавалі апазнаць па парэштках адзення і абутку сваіх дзяцей.
У тую жудасную ноч у агні загінулі дзясяткі маладых хлопцаў і дзяўчат.4 студзеня 1946 года ў Мінску адбылося экстранае пасяджэнне бюро ЦК КП(б)Б, на якім пажар у Клубе НКДБ у Мінску «ацанілі як „НЗ“, якое мае палітычны характар». У выніку, сакратару гаркама Горыну і сакратару ЦК ЛКСМБ Зімяніну абвясцілі вымову, а сакратара гаркама па прапагандзе Малочку знялі з пасады.
Дырэктара клуба асудзілі на 6 гадоў турэмнага зняволення, а каменданта Рабцэвіча хоць і арыштавалі, але неўзабаве выпусцілі.
Дачка гэтага чалавека згарэла жыўцом, і таму ўлады палічылі, што ён заплаціў за халатнасць спаўна.Адмысловай камісіі было загадана ў самыя кароткія тэрміны расследаваць усе акалічнасці пажару, выдаць пацярпелым неабходную колькасць абутку і тканіны на аднаўленне гардэроба, а сем’ям загінулых выплаціць аднаразовую дапамогу.
Дакладная колькасць загінулых у тым пажары не ўстаноўлена да сённяшняга дня.
Тых, хто разбіўся пры падзенні або памёр ад апёкаў, хавалі ў адзіночных магілах. А ў брацкай магіле на Вайсковых могілках пахавалі дзве вялікія цынкавыя труны з парэшткамі тых, хто згарэў у пажары.
У гэтай страшнай гісторыі засталося шмат няяснага. Чаму адбыўся гэты страшны пажар? Ці стала прычынай трагедыі звычайная халатнасць, або за пажарам нехта стаяў?! Адной з найбольш верагодных версій з’яўляецца наўмысны падпал. Як я ўжо згадваў,
у суседнім з клубам крыле будынка знаходзіўся архіў гестапа, у якім, у тым ліку знаходзіліся асабістыя справы агентаў, інфарматараў і памагатых акупантаў.Не ўсе калабаранты і памагатыя нацыстаў збеглі з немцамі на захад. Некаторыя з іх засталіся ў вызваленай Беларусі. Яны ведалі, што будзе, калі праўда з нацысцкага архіва стане вядомая савецкім спецыяльным органам.
Дарэчы, не выключана, што арганізатарам гэтага тэракта дапамагаў нехта ў форме вайскоўца савецкай арміі. Напрыклад, пасля пажару бясследна знік чырвонаармеец Леанід Васільчыкаў, які іграў у аркестры Беларускай вайсковай акругі.
Хутчэй за ўсё, ён стаў адной з ахвяр пажару, але не выключалі і тое, што гэты чалавек і быў тым самым тайным падпальшчыкам.У карысць падпалу кажуць і іншыя факты. Напрыклад, тое, што было дзве крыніцы ўзгарання. Нарэшце, хадзілі ўпартыя чуткі, што ў тую трагічную ноч частка пажарных машын раз’ехалася па лжывых выкліках, і пажар на плошчы Свабоды тушыць не было каму.
Такім чынам, 3 студзеня 1946 года застанецца адной з найбольш трагічных старонак у гісторыі Мінска і Беларусі.
-
З'явіўся партал па гісторыі Беларусі з AI-асістэнтам і 3D-мадэлямі
-
«Найбольш адчувальныя змены — у прэзентацыі паўстання Каліноўскага». Як змяніліся беларускія падручнікі па гісторыі
-
90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі
Каментары