Грамадства33

Беларускія школьнікі заваявалі 9 медалёў на міжнароднай алімпіядзе ў Кітаі

Упершыню ў гісторыі беларуская каманда вярнулася з Міжнароднай алімпіяды па навуках аб Зямлі з дзевяццю медалямі. Юныя географы паказалі адзін з найлепшых вынікаў у свеце.

Беларускія школьнікі на Міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі. Фота: Міністэрства адукацыі Беларусі

XVIII Міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі (IESO-2025) прайшла з 8 па 16 жніўня ў кітайскім Цзініне. У ёй удзельнічалі каля 130 школьнікаў з 31 краіны.

На алімпіядзе ўдзельнікі выконвалі тэарэтычныя і практычныя заданні, а таксама працавалі ў камандных праектах ESP і ITFI.

Упершыню ў гісторыі беларускія юныя географы заваявалі адразу дзевяць медалёў: два залатыя, тры срэбныя і чатыры бронзавыя.

  • Мікалай Місіюк, выпускнік гімназіі №2 Брэста — заваяваў золата і срэбра. У пачатку жніўні ён таксама стаў абсалютным пераможцам Міжнароднай геаграфічнай алімпіяды. Сёлета без экзаменаў паступіў на факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Настаўніца Юлія Багдасарава адзначае, што Мікалай ніколі не меў рэпетытараў, але мог займацца геаграфіяй па 7—8 гадзін на дзень.

  • Аляксандр Шалкоўскі, выпускнік Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №1 — золата і бронзу.

  • Лізавета Цаўко, выпускніца гімназіі №1 імя абаронцаў Брэсцкай крэпасці — два срэбра і бронзу.

  • Аляксей Клімко, выпускнік СШ №118 імя К. К. Ракасоўскага ў Мінску — дзве бронзы.

Заваяваныя беларускай камандай медалі. Фота: Міністэрства адукацыі Беларусі

Каманду рыхтавалі кандыдаты геаграфічных навук: першы прарэктар БДУ Дзмітрый Курловіч і дэкан факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Алена Кальмакова. Усе чацвёра маладых пераможцаў ужо сталі студэнтамі БДУ.

Каментары3

  • do
    17.08.2025
    Студэнтамі ўжо сталі, але яшчэ школьнікі :/
  • Van der Graaf
    17.08.2025
    Чый Крым, географы?
  • Ёсік
    17.08.2025
    Каб Кольку ўзялі, дык больш бы прывезьлі, бо стары казаў, што ён ва ўсіх дысцыплінах файна валачэ.

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць