Пасольства Турцыі падало МУС Беларусі інфармацыю, якая тычыцца парадку ўезду на турэцкую тэрыторыю.

Паводле звестак МУС, законам аб пашпартах Турцыі прадугледжана наяўнасць у замежнага грамадзяніна пры ўездзе або выездзе з краіны сапраўднага пашпарта ці дакумента, як замяняе яго, з дастатковай колькасцю вольных старонак для візавых штампаў/наклейвання марак і штампаў пра ўезд/выезд.

Да 31 снежня 2012 года замежным грамадзянам, якія не маюць дастатковай колькасці вольных старонак у пашпарце, выдавалася «турэцкая ўязная-выязная форма для замежных грамадзян, якія не маюць вольнага месца ў сваіх пашпартах або дакументах, якія іх замяняюць», што ўяўляе сабой спецыяльны ўкладыш на дзвюх старонках. Гэты ўкладыш неабходна было мець пры сабе падчас знаходжання ў Турцыі і паказваць пры выездзе з краіны.

Пасля 31 снежня 2012 года замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія не маюць дастатковай колькасці вольных старонак у пашпарце, будзе адмоўлена ва ўездзе на тэрыторыю Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?