Грамадства1111

Міхалок і Вольскі — сярод Брэнд-персонаў 2012 года

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла 25 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Лідар гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок і фронтмен «Крамбамбулі» Лявон Вольскі апынуліся сярод уладальнікаў тытулу «Брэнд-персона 2012 года» прафесійнага конкурсу «Брэнд года», цырымонія ўзнагароджання пераможцаў якога прайшла 25 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы.

«Ніякіх „чорных спісаў“ я не бачыў, але праблемы ведаю. Гэтым рашэннем мы паказваем, што ў журы „Брэнда года“ няма цэнзуры, што тут нічога не куплена, а члены журы — гэта незалежныя людзі, у якіх ёсць сваё меркаванне», —
заявіў выканаўчы дырэктар рэкламнага агенцтва Smart Group Ogilvy Belarus Аляксандр Кулінковіч, які абяцаў перадаць узнагароды Міхалку і Вольскаму і прасіў журналістаў не блытаць яго з салістам гурту Neuro Dubel.

У ліку пераможцаў намінацыі «Брэнд-персона» таксама гендырэктар СП ЗАТ «Мілавіца» Дзмітрый Дзічкоўскі, кіраўнік кампаніі EPAM Systems Аркадзь Добкін, пісьменнікі Наталля Батракова і Андрэй Жвалеўскі, спартоўцы Аляксандра Герасіменя, Людміла Волчак, Максім Мірны і Вікторыя Азаранка, артысты Анатоль Ярмоленка, Ларыса Грыбалёва, Уладзімір Пугач, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч.

Упершыню за 12 гадоў правядзення конкурсу была заснавана намінацыя «Брэнд-лідар у сацыяльных сетках», пераможцамі якой сталі гандлёвыя маркі «Бульбашъ» (алкагольныя напоі), Mercedes-Benz (аўтамабілі і аўтамабільныя цэнтры), «Шпаркі дамавік» (паслугі сувязі, інтэрнэт), Velkom (аператары мабільнай сувязі), «МТБанк» (банкі і банкаўскія паслугі), tut.by (on-line СМІ), «Мілавіца» (адзенне), Falcone (рэстараны, кафэ), «Анега» (чыпсы).

У спажывецкай намінацыі налічваецца больш за ўсё пераможцаў — больш за сорак. Сярод іх ААТ «Элема» (верхняе жаночае адзенне), ААТ «Світанак» (дзіцячае адзенне), СТАА «Марка» (абутак), Adidas (спартыўнае адзенне), ААТ «Савушкін прадукт» (малочныя прадукты), РУП «Мінск Крышталь» (гарэлка), СП «Беліта» ТАА (касметыка), ЗАТ «Атлант» (халадзільнікі і пральныя машыны) і інш.

Гран-пры конкурсу ў прафесійнай намінацыі заваявала СЗАТ «Яліна», у намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд» — СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні1

МЗС пракаментавала агнястрэльнае раненне беларускага грамадзяніна ў Польшчы5

На Гродзеншчыне ў аварыі загінулі жанчына і гадавалае дзіця2

Прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі Royal Partners у Мінску

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны8

Пяцярых польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць