55‑гадовы легендарны футбаліст Яры Літманен забіў гол у чацвёртым дывізіёне чэмпіянату Эстоніі
Легенда фінскага футболу на мінулых выходных забіў свой першы гол, выступаючы за каманду талінскага «Калеў III».

«Калеў III» сустракаўся з «Ноова» ў матчы зоны Поўдзень/Усход другой лігі B Эстоніі. Літманен выйшаў на замену на 72‑й хвіліне, калі «Калеў» вёў з лікам 7:3. Фін перахапіў перадачу суперніка і на 81‑й хвіліне забіў мяч у вароты «Ноовы» прыкладна з 30 метраў. «Калеў» выйграў матч з лікам 8:3, піша Postimees.
У матчы таксама ўдзельнічалі сыны Літманена — 20‑гадовы Кара Літманен і 18‑гадовы Бруна. Кара Літманен забіў два галы — на 27‑й і 60‑й хвілінах матча. Малодшы Літманен адыграў увесь матч.
Гэтай вясной Яры Літманен быў зарэгістраваны ў трэцяй камандзе «Калева».
Літманен — найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Фінляндыі па футболе. Ён дзевяць разоў прызнаваўся футбалістам года ў Фінляндыі. У складзе нацыянальнай зборнай Літманен правёў 137 матчаў і забіў 32 галы — абодва паказчыкі з’яўляюцца рэкордамі краіны.
Ён гуляў за шэраг фінскіх клубаў, а таксама «Аякс», «Барселону», «Ліверпуль», «Мальмё» і «Фулхэм».
Гуляючы за «Аякс», ён стаў найлепшым бамбардзірам Лігі чэмпіёнаў УЕФА 1994—1995. Яго прафесійная кар’ера завяршылася ў 2011 годзе ў фінскім «ХІКу».
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары