Дасье

16. Надзея Ермакова

Старшыня праўлення Нацбанка.

У большасці краін свету старшыня галоўнага банка краіны — чалавек, ад якога залежыць фінансавая палітыка. Але не ў Беларусі.
Традыцыі, закладзенай Пятром Пракаповічам, трымаецца і ягоная наступніца, адна з прадстаўнікоў «шклоўскіх» ва ўладзе Надзея Ермакова. Яе задача зводзіцца да выканання плана, задуманага адміністрацыяй Аляксандра Лукашэнкі, — напрыклад, узняць ці апусціць курсы валют і стаўку рэфінансавання, надрукаваць патрэбны міністэрству прамысловасці аб’ём рублёў і гэтак далей. Аднак нават у гэтых жорсткіх рамках у старшыні Нацбанка застаецца пэўнае поле для манеўраў. А перадусім яна ўплывае на рашэнні прэзідэнта інфармацыяй, якую збірае і падае Нацбанк.

Надзея Ермакова нязменна кіруе саюзам жанчын ўжо 14 гадоў. Пад яе ўладай арганізацыя савецкага тыпу, у якую ўваходзяць 170 тысяч чалавек, застаецца фармальнай установай накшталт прафсаюзаў.

***

Цытата:

«Абутак завозіцца імпартны. Так, ён стане даражэйшым, але нічога страшнага, будзем насіць замест дзвюх пар туфляў адну».

Пра дэвальвацыю, 2011.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1953 у вёсцы Разальмова Хоцімскага раёна. Закончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1971), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1978). Працавала крэдытным інспектарам, кіраўніцай магілёўскіх раённых аддзяленняў Дзяржбанка, намесніцай старшыні Шклоўскага райвыканкама, кіраўніком аддзялення «Белаграпрамбанка» ў Шклове. Старшыня Беларускага саюза жанчын ад 1999. У 1996—2011 — намесніца старшыні, пасля старшыня «Беларусбанка». Ад 2011 — кіраўніца Нацбанка.

***

Надзея Ермакова. Топ-7 цікавых фактаў пра галоўную банкірку

Каментары

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →