Грамадства7979

«Гэта разумее нават Зянон Пазняк». БелТА выпусціла артыкул з кампліментамі старой апазіцыі

Старую і новую апазіцыю супрацьпаставіў на БелТА старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Мікалай Бузін. Выбар прадстаўніка ўлады — на карысць старой гвардыі. 

Бузін кажа, што мэта сучаснай беларускай апазіцыі — «фарміраванне асабістага раю за кошт нашых грамадзян». Паводле яго слоў, «гэта разумее старая беларуская апазіцыя, якая мае іншы, адрозны ад нашага цяперашняга курсу, погляд на развіццё краіны». 

«У прыватнасці, Зянон Пазняк, які ў нядаўнім інтэрв'ю на YouTube заявіў, што неабходна «ўступаць у перамовы» і дамагацца зняцця санкцый з Беларусі, у першую чаргу з «Белавія», — кажа ён.

«Пазняк лічыць, што цяперашняя апазіцыя сваімі дзеяннямі толькі шкодзіць беларускаму народу. Паводле яго слоў, Еўрасаюз шляхам эканамічных санкцый праводзіць паслядоўную палітыку знішчэння Беларусі, а «ўсе гэтыя спадары шольцы і іншыя» выдатна разумеюць, што робяць, і падтрымку ім аказваюць офісы так званай сучаснай апазіцыі. «Каго вы душыце? Сваю дзяржаву, свой народ!»— цытуе словы Пазняка БелТА.

Бузін кажа, што «лідары старой беларускай апазіцыі больш адэкватна ўспрымаюць сучасную палітычную рэчаіснасць, чым тыя, хто сёння спрабуе з-за мяжы дыктаваць нам, як жыць далей». 

«Санкцыі супраць уласнага народа, барацьба за гранты — гэта шлях у нікуды, які не можа сабе дазволіць ні адзін адэкватны палітык. Палітыка не можа ісці насуперак з інтарэсамі народа. Менавіта народ вырашае, якая ўлада яго задавальняе і якіх лідараў ён выбірае. Гэта разумее нават Зянон Пазняк. Але гэтага не разумеюць тыя людзі, якія сёння спрабуюць гаварыць ад імя беларускага народа», — сцвярджае Бузін. 

Каментары79

  • Тутэйшы
    22.01.2025
    Народ не валодае уладай, не збірае падаткі, не прымае законы. Дык чаму санкцыі супраць народа?
  • Хунвэйбінчыкі
    22.01.2025
    "Менавіта народ вырашае, якая ўлада яго задавальняе і якіх лідараў ён выбірае. Гэта разумее нават Зянон Пазняк.", - нахлусіў і прыкрыўся Пазьняком :) Якія ж яны мярзотныя і крывадушныя, гэтыя лукашысты.
  • O tempora, o mores!
    22.01.2025
    Дажыліся, што БелТА хваліць Пазняка, які быў галоўным ворагам Лукашэнкі і іншых прарасейскіх, а Наша Ніва (асабліва Мікола Бугай) яго рэгулярна крытыкуе.

    Паварот пасля 2020.

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць