Літаратура22

Выйшаў па-беларуску трактат Людвіга Вітгенштайна

Выдавец Раман Цымбераў у межах серыі «Галерэя чалавечай думкі» выпусціў «Логіка-філасофскі трактат» Людвіга Вітгенштайна ў перакладзе на беларускую мову Лявона Баршчэўскага, піша Bellit.info.

Людвіг Вітгенштайн (1889-1951) — аўстрыйска-брытанскі філосаф, які апублікаваў пры жыцці, па сутнасці, адзіную працу, «Логіка-філасофскі трактат». Тым не менш, ён займеў вызначальны ўплыў на філасофскую думку XX стагоддзя, а найперш на філасофію неапазітывізму і дзейнасць т. зв. Венскага гуртка.

Прадмова знакамітага логіка, матэматыка і філосафа Бертрана Расэла да першага выдання гэтай працы публікуецца тут у якасці пасляслоўя.

Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца філасофіяй.

Набыць кнігу можна ў Мінску ў «Акадэмкнізе», у ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (час працы з пн—пт 11—18.30, сб з 11—17, ндз 11—16), а таксама з дастаўкай па ўсім свеце праз сайт Kniger.by.

Каментары2

  • Пра што нельга сказаць, пра тое трэба маўчаць
    22.01.2025
    Клас :)
  • імечка
    08.02.2025
    Опачкі, а вось гэта крута! Галоўнае каб быў якасны пераклад, бо сам Вітгенштэйн адводзіў вялічэзную ролю ў філасофіі менавіта мове.

    Мабыць калісьці перакладуць 'Быццё і час' Хайдэгера?

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей19

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Не толькі Гродна. Стала вядома, у якіх яшчэ гарадах Беларусі з'явіцца таксі Bro Car

Спыніліся апошнія пастаўкі расійскай нафты ў Еўрасаюз. Расія сама разбамбіла нафтаправод8

Беларус паказаў маладое пакаленне грыбоў, якія растуць у лесе ў лютым5

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва4

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі10

У Дзень святога Валянціна абрынулася знакамітая Арка закаханых у Італіі1

Малпачка з Японіі расчуліла ўвесь свет сваёй любоўю да плюшавай цацкі ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей19

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць