Жанчыну прысудзілі раней да года калоніі па 342 артыкуле, паведамляе тэлеграм-канал «Доўгая дарога дадому».
Алена Стахейка выкладала беларускую мову ў Баранавічах. Яна выхавала шмат пераможцаў алімпіяд і 100-бальнікаў.
«Рашэнне здаваць цэнтралізаванае тэставанне менавіта па беларускай я прыняла летась. У 11 класе гэты прадмет прыйшла весці да нас Алена Лявонаўна Стахейка. Настаўнік вельмі моцны, і я была ўпэўнена, што яна мяне добра падрыхтуе», — казала пра жанчыну адна з яе вучаніц.
Пакаранне Алена Стахейка адбывала ў гомельскай калоніі, днямі яна выйшла на волю.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары