Грамадства44

Кіроўцу ў ізалятар, фуру на штрафпляцоўку. Дальнабойшчыкі — пра праверкі і затрыманні на мяжы

Днямі з'явілася інфармацыя пра тое, што ў выніку праверак тэлефонаў на мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў. Кіроўцы фур, з якімі паразмаўляла «Наша Ніва», расказваюць, што перад выбарамі праверкі сталі больш строгімі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Адзін з суразмоўцаў «Нашай Нівы», які працуе на фуры, сутыкаўся з гутаркай і праверкай тэлефона пры ўездзе ў Беларусь яшчэ паўтара года таму. Тады правяралі рандомным чынам: мужчына ні ў якіх базах быць не можа, паколькі ніколі не прыцягваўся да адказнасці па палітычных справах.

Але пры апошнім перасячэнні мяжы ў яго хоць і не бралі тэлефон на праверку, але максімальна пільна праверылі ўсе рэчы ў кабіне. У тым ліку з сабакам і металашукальнікам. 

Іншы кіроўца адзначае, што звычайна дальнабойшчыкаў асабліва моцна не даглядалі, а на гутаркі і праверкі тэлефонаў, як правіла, вадзілі «экстрэмістаў». Але апошнім часам сітуацыя змянілася, і праверкі перасталі быць рэдкасцю, у тым ліку для тых, хто нідзе не засвяціўся.

Па словах аднаго з суразмоўцаў, частку цяперашніх затрыманых кіроўцаў да суда адправілі ў ізалятар (раней за падпіскі на незалежныя каналы ці рэпосты адтуль дальнабойшчыкаў асабліва не чапалі). Фуру пры гэтым пакінулі на штрафстаянцы, таму ў такіх выпадках праблемы ўзнікаюць не толькі ў кіроўцы, але і ва ўласніка транспарту, якому неабходна тэрмінова знайсці іншага чалавека на месца затрыманага. 

Каментары4

  • Но пасаран!
    23.01.2025
    Мусарам жорці хочацца, а кармавую базу ("экстрэмістаў") ужо па некалькі разоў адпрацавалі. Даіць з іх больш няма чаго. Вось мусара і займаюцца абы-чым. Зрэшты, заўжды гэтым і займаліся.
  • ---
    23.01.2025
    дык а чаго ж катэджы вакол Брэста растуць і растуць
  • Но пасаран!
    23.01.2025
    Катэджы пад Брэстам будуюць мытнікі і іх кліентура. Якім бокам тут мусара?

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны2

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Марыя Калеснікава не прысутнічала на канферэнцыі «Новая Беларусь»?23

У Гродне пачалі вяртацца квізы пасля масавай адмены гульняў. Але не ўсе

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана4

Калінінградскія перавозчыкі скардзяцца, што іх фуры масава затрымліваюць у Беларусі3

Стала вядома, як памёр Мікалай Казека

Сталі вядомыя падрабязнасці атакі дронаў на грузавікі на расійска-беларускай мяжы6

Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?1

«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны2

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць