Улада2121

Лукашэнка з гірляндай на шыі — пачаўся 7-дзённы візіт у Інданэзію і Сінгапур

Лукашэнка прыляцеў з афіцыйным візітам у Інданэзію. У аэрапорце Джакарты яго ўрачыста сустракалі афіцыйныя асобы. Паводле інданэзійскай тірадыцыі, юнакі і дзяўчаты падарылі Лукашэнку гірлянду з кветак, паведамляе БелТА.

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Інданэзію будзе цягнуцца рэкордна доўга — з 17 да 20 сакавіка.
Праграмай прадугледжваюцца перамовы з прэзідэнтам Сусіла Бамбангам Юдаёнам у вузкім і пашыраным складах.

Члены афіцыйнай беларускай дэлегацыі правядуць двухбаковыя сустрэчы і перамовы са сваімі інданэзійскімі калегамі для вырашэння актуальных задач актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. У гэтыя ж дні ў Джакарце пройдзе беларуска-інданэзійскі эканамічны форум.

Па выніках візіту чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

Пасля гэтага з 20 да 22 сакавіка Аляксандр Лукашэнка з дзяржаўным візітам наведае Сінгапур,
дзе плануюцца яго сустрэчы з прэзідэнтам гэтай краіны Тоні Тан Кенг Ямам, прэм’ер-міністрам Лі Сянь Лунам.

Сінгапур уяўляе сабой вельмі прывабную для Аляксандра Лукашэнкі мадэль аўтарытарнага росту.
І Сінгапур, і Інданэзія ў сваім развіцці абапіралася на падтрымку Захаду. Сінгапурам 31 год кіраваў прэм'ер-міністр Лі Куан Ю. Пад кіраўніцтвам Лі Куан Ю Сінгапур з беднай краіны «трэцяга свету» ператварыўся ў адну з самых багатых дзяржаваў. Нават пасля свайго сыходу ў адстаўку Лі Куан Ю захаваў пасаду міністра-ментара.

У Інданэзіі з 1965 да 1998 гадоў, 33 гады, кіраваў дыктатар Сухарта.
На сёння Інданэзія — 4-я па колькасці насельніцтва краіна свету. Пасля падзення Сухарта краіна перайшла да дэмакратыі, на чарговых выбарах там перамог генерал з былога рэжыму Сусіла Бамбанг Юдаёна.

Каментары21

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць