Свет2727

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга даў вялікае інтэрв'ю выданню «Еўрапейская праўда», у якім сярод іншага патлумачыў, якім будзе новы сістэмны падыход украінскіх уладаў у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Андрэй Сібіга. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

— Вы толькі што вярнуліся з Літвы, дзе адбылася доўгачаканая сустрэча прэзідэнта са Святланай Ціханоўскай. Я правільна разумею, што гаворка ідзе пра новы сістэмны падыход у адносінах з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй?

— Так, вы маеце рацыю. Беларускі трэк патрабуе асобнай сістэмнай палітыкі. Я звярну вашу ўвагу на выступ прэзідэнта Украіны ў Вільні: амаль траціна прамовы была прысвечаная беларускаму пытанню. І для нас сапраўды важна захоўваць адносіны з прадстаўнікамі дэмакратычнай Беларусі.

Мы верым, што надыдзе час, і Беларусь — дэмакратычная Беларусь — стане чацвёртым удзельнікам Люблінскага трохкутніка. Зараз я атрымаў даручэнне ад прэзідэнта прызначыць спецпрадстаўніка і ў найбліжэйшы час унясу кандыдатуру на разгляд. Назву гэтай пасады мы яшчэ вызначаем, але гэта будзе службовая асоба, упаўнаважаная для кантактаў з дэмакратычнымі беларускімі сіламі.

— Давайце вызначымся з тэрміналогіяй. Хто такі Аляксандр Лукашэнка?

— Гэта так званы прэзідэнт. Украіна, як і іншыя еўрапейскія краіны, не лічыць яго легітымна абраным прэзідэнтам Беларусі.

— А гэта цягне наступствы. Напрыклад, гэта азначае, што на яго не распаўсюджваецца імунітэт кіраўніка дзяржавы. А мне падаецца, што ёсць дастаткова падстаў абвінаваціць грамадзяніна Лукашэнку ў здзяйсненні многіх злачынстваў супраць чалавечнасці. Украіна плануе такія крокі?

— Я таксама лічу, што цяперашні беларускі рэжым з’яўляецца суадказным за расійскую агрэсію. У 2022 годзе ён даў тэрыторыю Беларусі для наступу на Украіну. Ракеты ляцелі з іх тэрыторыі. Гэта робіць іх саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны.

Ды і зараз мы бачым новыя элементы падтрымкі расійскай агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі. Яны даюць сваю інфраструктуру для атак украінскай тэрыторыі беспілотнікамі. Я свядома не ўдакладняю дэталі, але мы іх ведаем, кожны такі выпадак фіксуем юрыдычна, натыфікуем ААН пра саўдзел беларускага рэжыму ў агрэсіі і будзем ставіць пытанне пра санкцыі ў дачыненні да датычных асоб і кампаній — у прыватнасці, задзейнічаных у пабудове гэтай інфраструктуры.

— Асабіста Лукашэнка з’яўляецца адказным за гэта, ці там усім кіруе Расія і ён не мае права голасу?

— Зараз Беларусь ператварылася ў «генерал-губернатарства». Лукашэнка не суб’ектны і, на жаль, ад гэтага пакутуе ўвесь беларускі народ. У той жа час рэжым Лукашэнкі і ён асабіста павінны панесці адказнасць за свой саўдзел у расійскай агрэсіі. І для гэтага ёсць усе юрыдычныя падставы.

— З Лукашэнкам разабраліся. А кім з’яўляецца для нас Ціханоўская, які яе статус?

— Мы зыходзім з таго, што яна — адна з лідараў дэмакратычных беларускіх сіл. Таму вы ўбачылі яе сустрэчу з прэзідэнтам Зеленскім. Дарэчы, размова была вельмі прадметная і будзе мець далейшае развіццё. І наконт Беларусі нагадваю таксама пра Полк імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе ў складзе УСУ, і мы гэта сапраўды цэнім.

Каментары27

  • РБ ахвяра маскоўскага імперыялізму як і Украіне, Малдова, Грузія
    27.01.2026
    "«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі"
    ---
    не згодны , РБ ахвяра маскоўскага імперыялізму як і Украіне, Малдова, Грузія і г.д.
  • Нумар 1 гэта полк Каліноўскага
    27.01.2026
    Полк імя Кастуся Каліноўскага для ўкраінскіх палітыкаў павінен быць на першым месцы, 1. бо гэта рэальная сіла, 2. яны рэальна справамі дапамагаюць Украіне, 3. за імі рэальна стаіць шмат беларусаў.
  • Лукашэнка - стаўленік Масквы
    27.01.2026
    РБ ахвяра маскоўскага імперыялізму маскоўскага - верна. Але сам Лукашэнка - гэта стаўленік Масквы і павінен панесці адказнасць за сваю працу на агрэсара - Маскву.

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць