Грамадства22

Авіякампанія FlyDubai зноў пачынае лётаць у Мінск

Авіякампанія з ААЭ FlyDubai аднаўляе авіяспалучэнне з Мінскам пасля перапынку, які цягнуўся з канца снежня 2025 года. Паводле раскладу на афіцыйным сайце перавозчыка, прамыя рэйсы паміж Дубаем і беларускай сталіцай зноў пачнуць выконвацца з 1 лютага 2026 года.

Фота ілюстрацыйнае

Раней FlyDubai спыніла палёты ў Мінск з 24 снежня, спаслаўшыся на аперацыйныя прычыны, і накіравала самалёты замест гэтага ў Маскву. Тэрміны аднаўлення рэйсаў некалькі разоў пераносіліся — спачатку да 8 студзеня, потым да 11-га, далей да сярэдзіны месяца і ў выніку да 1 лютага.

Цяпер пацверджана, што з 1 лютага пачнуць выконвацца рэйсы з Дубая ў Мінск, а з 2 лютага — у зваротным напрамку. Палёты будуць штодзённымі. Кошт білета ў адзін бок складае каля 1820 дзірхамаў ААЭ, што адпавядае прыкладна 1412 беларускім рублям паводле курсу Нацбанка на 29 студзеня 2026 года.

Як і раней, вячэрні рэйс будзе вылятаць з Дубая ў 18:15 і прыбываць у Мінск у 23:45. Розніца ў часе паміж гарадамі — адна гадзіна, а працягласць палёту — каля шасці з паловай гадзін.

Акрамя таго, авіякампанія паведаміла партнёрам, што з 14 лютага плануе аднавіць і ранішнія рэйсы: вылет з Дубая ў 7:15 з прылётам у Мінск у 12:45. Такім чынам, зноў будзе даступна два рэйсы на дзень.

Пры гэтым штодзённыя прамыя палёты паміж Мінскам і Дубаем працягвае выконваць і беларуская авіякампанія «Белавія»: самалёт вылятае з Мінска ў 3:05 ночы і прыбывае ў Дубай каля 9:50 раніцы.

Каментары2

  • Лоу́костэры
    29.01.2026
    Шкада што няма у́ Беларусі такіх рэйсау́ як напрыклад у Вільні дзе можна злетаць у Парыж, Мілан, Мадрыд, Порту і гэтак далей за нізкі кошт
  • Инспектар
    29.01.2026
    Оштрафовать бы их ,на крупную сумму ,за нарушение режима работы,чтоб в другой раз неповадно было людей кидать.
    А то власти сделали вид ,что ничего не праизошло!

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца2

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

«Шанцы ёсць заўсёды». Сястра беларускі Кацярыны Саковіч, якая знікла ў Непале, расказала, як ідуць яе пошукі

На ўсходзе Германіі спрабавалі атакаваць электрастанцыю2

Порнаактрыса нарадзіла дзіця пасля сэкс-марафону з 400 мужчынамі29

Цэнтр Мінска застаўся без электрычнасці1

Такім мог быць Максім Багдановіч на 50‑рублёвай купюры ФОТАФАКТ13

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца4

42‑гадовая дачка Брыжыт Макрон завяла раман з 22‑гадовым хлопцам7

Родзічы шукаюць жыхара Светлагорска і ягоную жонку, якія праз пагрозу рэпрэсій з’ехалі з Беларусі. Яны зніклі больш за год таму3

У Мінску 1 верасня «замініравалі» школы, бальніцы і Міністэрства абароны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца2

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць