Грамадства33

У Эстоніі хочуць забараніць беларусам без пастаяннага ДНЖ набываць нерухомасць

Эстонскія ўлады рыхтуюць змены ў заканадаўстве, якія прадугледжваюць забарону на набыццё нерухомасці для грамадзян Расіі і Беларусі, калі яны не маюць доўгатэрміновага дазволу на жыхарства. З такой ініцыятывай выступіў міністр унутраных спраў Ігар Тара. Абмежаванні закрануць таксама кампаніі, фактычнымі ўладальнікамі якіх з’яўляюцца такія асобы, піша Delfi.ee.

Сталіца Эстоніі Талін. Фота: Getty Images / R.Tsubin

Міністр тлумачыць гэта крокам неабходнасцю ўмацавання нацыянальнай бяспекі. На яго думку, людзі з незразумелай біяграфіяй, якія знаходзяцца ў Эстоніі нядаўна або часова, могуць выкарыстоўваць нерухомасць у варожых мэтах — для разведкі, дыверсій або падрыхтоўкі дзеянняў у крызісных сітуацыях на фоне агрэсіўнай палітыкі Крамля і яго саюзнікаў.

Ігар Тара адзначыў, што ўезд і знаходжанне такіх грамадзян у Эстоніі ўжо амаль цалкам абмежаваныя, таму лагічна пазбавіць іх і права на куплю нерухомасці. Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе пра рэальную пагрозу і што Эстонія павінна перайсці ад частковых абмежаванняў да прамых забаронаў, як гэта ўжо зрабілі шэраг краін ЕС і НАТА. Падобныя праблемы, па яго словах, турбуюць таксама ўлады Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Літвы, Латвіі і іншых дзяржаў.

Цяпер у Эстоніі ўжо існуюць пэўныя абмежаванні на куплю нерухомасці ў памежных зонах і на малых астравах, але міністр лічыць гэтыя меры недастатковымі і малаэфектыўнымі.

Разам з тым новыя правілы не будуць распаўсюджвацца на грамадзян Расіі і Беларусі, якія маюць доўгатэрміновы дазвол на жыхарства. Яны захаваюць права купляць, прадаваць, атрымліваць у спадчыну або дарыць нерухомасць. Тара патлумачыў, што гэтыя людзі ўжо прайшлі праверку пры атрыманні дазволу на пражыванне, таму падстаў для дадатковых забарон у іх выпадку няма.

Па стане на 9 студзеня ў Эстоніі жывуць 1190 грамадзян Беларусі з доўгатэрміновым дазволам на жыхарства і 1476 — з часовым. Сярод грамадзян Расіі доўгатэрміновы дазвол на жыхарства маюць 70 237 чалавек, а часовы — 7797.

Каментары3

  • Арцем
    29.01.2026
    Быццам масса жадаючых прыдбаць нерухомасць у краине дзе не сення так заутра вайна
  • Žvir
    29.01.2026
    Арцем, vy ūžo ū nizkim starcie, kab pajsci ū nastup na Estoniju ? :)

    A nasamreč vielmi pryvabnaja kraina. Pryhožaje ūzbiarežža, maliaūničyja vyspy, tradycyjnaje žyccio i zvyčai zachavanyja praz stahoddzi, kultura, pavaha, ciarpimasc, šmat u čym mudrasc i spahada.
    Chto tam žyvie, bielarusy, toj pacvierdzic...
    Ja lublu Estoniju, ja z zadavalnienniem naviedvaju hetuju krainu.
  • Ганьба
    30.01.2026
    Калі ЗША распачалі в'етнамскую вайну, іх суседзі канадцы, будучы сапраўднымі сябрамі амерыканцам, дапамагалі ім, прымалі ў сябе мужчын, якія ад вайны беглі. Тым часам, балты да і ўвесь свеце цалкам (але асабліва балты з Эўропай) гаворачы пра сяброўства і салідарнасць з беларусамі, адкрыта іх дэскрымінуюць, а наша "лідарка" гэта падтрымлівае і ставіць у прыклад

    Ганьба!

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар18

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

У Гродне не знеслі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю. Вось як ён будзе выглядаць2

Эксперт назваў мінімальную колькасць дзён адпачынку для поўнага аднаўлення2

Адэкалон «Саша» лепшы за Dior Sauvage? Беларусы ўсляпую ацанілі водары5

Маладая кіеўская пара, што загінула падчас расійскага авіяўдару, рыхтавалася да вяселля1

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў налёт на Маскоўскі рэгіён11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар18

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць